Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 78 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Frankfurter Rundschau: за чатыры тыдні да прэзыдэнцкіх выбараў Лукашэнка падазраецца ў забойствах
11:07, 07/08/2001

“Беларускія ўцекачы абвінавачваюць прэзыдэнта Лукашэнку ў арганізацыі выкраданьняў і забойстваў апанентаў рэжыму”, - артыкул з такім назовам была апублікаваны ўчора ў нямецкай газэце Frankfurter Rundschau. Журналіст Штэфан Кох піша: “На беларускае кіраўніцтва падае жахлівае падазрэньне: за чатыры тыдні да прэзыдэнцкіх выбараў яно абвінавачваецца ў арганізацыі зьнікненьняў апазыцыянэраў. Гэтыя абвінавачваньні ня толькі сыходзяць з самой Беларусі, яны былі сур’ёзна ўспрыняты і ў Злучаных Штатах Амэрыкі”.

“Чуткі пра гэта хадзілі не адзін год.Аднак раней таго, хто сцьвярджаў, што ў Менску існуе група, якая па загаду зьверху зьнічтажае людзей, маглі назваць апазыцыйным бунтаром. Зараз, у разгар прэзыдэнцкай кампаніі, нават урад ЗША разглядае гэтыя падазрэньні як цалкам праўдзівыя: прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту Чарльз Гантэр заявіў у Вашынгтоне, што існуюць “падрабязныя сьведчаньні” аб забойствах людзей у Беларусі. Так званы эскадрон сьмерці ў апошнія гады мэтанакіравана выкрадаў і забіваў актыўных дзеячоў апазыцыі. Гэтая інфармацыя ад двух беларускіх уцекачоў, якія атрымалі палітычнае сховішча ў Злучаных Штатах.

Зьміцер Петрушкевіч й Алег Случак у якасьці супрацоўнікаў дзяржаўнай пракуратуры расьсьледавалі справу аб зьнікненьні тэлеаператара Зьміцера Завадзкага, які зьнік у ліпені 2000 года. Пасьля таго, як адзін сьледчы па гэтай справе нечакана памёр, а адзін сьведка нібы быў забіты, яны вырашылі бегчы. “Гэта было адзінае правільнае рашэньне, і мы вельмі сур’ёзна адносімся да іхніх сьведчаньняў”, - заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Гантэр.

Незалежна ад якіх-небудзь падазрэньняў,
- піша далей газэта, - ёсьць неаспрэчныя факты – Віктар Ганчар, Генадзь Карпенка, Юры Захаранка былі аднымі з самых уплывовых палітыкаў, якія не хавалі сваіх сваіх крытычных адносінаў да Лукашэнкі. І яны зьнікалі, як Завадзкі, ці памерлі пры нявысьветленых абставінах, як Карпенка.

Па сьведчаньні уцекачоў, гэтыя людзі сталі ахвярамі спэцыяльнай групы, на рахунку якой – некалькі дзесяткаў забойстваў. Чатыры гады таму Лукашэнка даў загад шэфу Савету Бясьпекі Віктару Шэйману стварыць спэцатрад, задача якога – арганізоўваць зьнікненьні палітычных апанентаў, не пакідаючы за сабой ніякіх сьлядоў.

Праўда, як адзначаюць заходнія назіральнікі, пры апошняй “аперацыі” у эскадрону сьмерці выйшла памылка – зьнікнуць павінен быў быць не аператар, а журналіст расейскага тэлеканалу ГРТ, зь якім Завадзкі павінен быў сустрэцца ў аэрапорце Менск-2. І вось зараз сьледзтва зацягваецца да бясконцасьці, генпракурор хаваецца за мяжою. Сьведчаньні аб эскадроне сьмерці абапіраюцца ня толькі на сьведчаньні сьведкаў, але й на дакуманты, перададзеныя грамадзкасьці кіраўніком беларускіх прафсаюзаў і прэтэндэнтам на прэзыдэнцкі пост Уладзімерам Ганчарыкам. Гэтыя дакумэнты былі перададзеныя 61-гадоваму Ганчарыку ананімна. Верагодна, супрацоўнікі рэжыму палічылі, што выказаць публічна абвінавачваньні ў адрас рэжыму бяз рызыкі можа толькі вядомы ўсёй краіне апанент аўтарытарнага рэжыму.

Жыхары Менску таксама патрабуюць ад уладаў тлумачэньняў: школьнікі й студэнты ўжо які тыдзень вывешваюць на гарадзкіх сьценах партрэты зьніклых. Нават калі людзi зьнікаюць імгненна, памяць пра іх застаецца надоўга”.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: