Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Крэдытаваньне сельскай гасдаркі працягваецца 11:10, 07/08/2001
Для забеспячэньня ўборкі ўраджаю сельскагаспадарчым арганізацыям Беларусі будзе выдадзена 40 тысячаў тонаў дызельнага паліва і 20 тысячаў тонаў аўтамабільнага бензіну ў выглядзе таварнага крэдыту. Такое даручэньне Дзяржаўнаму камітэту па матэрыяльных рэзэрвах утрымліваецца ў пастанове, якая прынята Саветам Міністраў.
Водпуск нафтапрадуктаў будзе праведзены праз абласныя арганізацыі па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэньні аграпрамысловага комплексу краіны. Калгасы і саўгасы павінны пакрыць кошт атрыманага дызпаліва і бензіну да 31 сьнежня 2001 года.
Гэты таварны крэдыт закліканы выправіць складанае становішча з забесьпячэньнем агракомплексу паліўнымі рэсурсамі падчас уборкі ўраджаю. Па зьвестках на канец чэрвеня, рэшткі дызельнага паліва ў гаспадарках рэспублікі былі на 22, а бензіну - на 32 адсоткі менш, чым у мiнулым годзе.