Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 78 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Хакейная дур Лукашэнкі абыходзіцца краіне ў дзесяткі мільёнаў даляраў
11:15, 07/08/2001, «Беларускі час»

Захлынаючыся ад захапленьня клапатлівага спартовага прэзыдэнта і суперхуткаснага будаўніцтва палацаў, дзяржаўныя СМІ “забывалі” паведаміць адну маленькую падрабязнасьць – колькі гэта каштуе. Калі прасьцей, у колькі абыходзіцца хакейная дур беларускаму народу. Па некаторых дадзеных, у агуле выдаткі на будаўніцтва 7 палацаў склалі 30-35 мільёнаў даляраў і суму, эквівалентную гэтай, у беларускіх рублях. Гэта пры тым, што Беларусь вінна Расеі за энэрганосьбіты некалькі сотняў мільёнаў даляраў.

І пагашаецца пазыка, як правіла, не “зялёнымі” паперкамі, а прадукцыяй беларускіх прадпрыемстваў як раз для таго, каб гэтых паперак у краіне было як мага меней. У гэтай сытуацыі будаўніцтва дарагіх, энэргажэрных аб’ектаў выглядае эканамічным мазахізмам. Некаторыя мяркуюць, што гэта можна кваліфікаваць як крадзеж з народнай кішэні. Бо гэтыя выдаткі напэўна не былі прадугледжаныя бюджэтам.

Толькі энэргазабесьпячэньне 10 лядовых арэнаў Беларусі цягне прыкладна на 500-700 тыс. даляраў у год. Па некаторых дадзеных, утрыманьне лядовага палацу ў Гародні што месяца абыходзіцца абласному бюджэту ў 70 тыс.даляраў, адпаведна, у год – каля мільёну “зялёных”! Усе 10 палацаў з’ядаюць прыкладна 7-8 млн.даляраў штогод. Між тым асабістая гаспадарчая дзейнасьць палацаў акупае ня больш за чвэрць гэтых выдаткаў. А сярэдні заробак абслугоўваючага пэрсаналу – ад 30 да 50 тыс. рублёў.

Згадаем, як у мінулую урадлівую восень беларускі ўрад доўга ня мог знайсьці 3,5 млн.даляраў для закупкі жыцьцёва неабходнага для народу зерня...

Тэмпы жыльлёвага будаўніцтва ў краіне рэзка скараціліся. Ня дзіўна: на ўзьвядзеньне кожнага зь лядовых аб’ектаў было прыцягнута каля 500 будаўнікоў, лепшая тэхніка, імпартныя будматарыялы. Ужо колькі гадоў стаіць недабудаваны ў Гомлі шпіталь для лячэньня ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы. Дзіцячая паліклініка ў менскім мікрараёне Малінаўка будавалася больш за 6 гадоў. Параўнайце: лядовы палац – за 10 месяцаў і дзіцячая паліклініка – за 6 гадоў! Вось вам і прыярытэты нашага кіраўніка.

Паўстагодзьдзя таму кітайцы, каб выйсьці на першае месца ў сьвеце па выплаўцы металу, сталі будаваць плавільныя печы нават у дварах. Гэтая бязглузьдзіца не зрабіла Кітай больш багатым, а толькі паслабіў краіну. Затое крыку было столькі, што ён заглушаў пачуцьцё голаду. Штосьці накшталт гэтага адбываецца зараз у нас.

Першы хакеіст краіны загадаў, каб кожны палац меў хакейную каманду майстроў. Утрыманьне адной такой каманды абыйдзецца бюджэту ў 1,5 –2 млн. даляраў у год. На 8 камандаў, якія зьбіраюцца прымаць удзел у чэмпіянаце Беларусі і чэмпіянаце Ўсходне-эўрапейскай хакейнай лігі (ВЭХЛ), быдзе выдаткавана 10-12 млн.даляраў. Нагрузка на бюджэт вялізарная.

Добра было б прыцягнуць да фінансаваньня хакейных клубаў камэрцыйныя фірмы. Аднак пры жорсткім падаткавым заканадаўстве нармальны бізнэс у Беларусі не працуе. А паказваць “чорную” бухгалтэрыю нікому ня хочацца. Бо заўсёды можна “атрымаць гол у свае вароты”.

Доўга шукалі гаспадара для ледзь жывога сталічнага “Мінску”. “Падарунак”, нарэшце, “усучылі” прадпрыемству “Керамін”, аднаму з самых пасьпяховых у краіне. Зараз, калі ня будзе хапаць энэргіі для намарожваньня ільду, можна будзе гуляць на керамінаўскай плітцы.

Іншая праблема – адсутнасьць хакейных трэнераў. Спэцыялісты высокай клясы зьязджаюць зь Беларусі, бо іхняя праца неадэкватна аплочваецца. Моладзь наогул не затрымліваецца на трэнерскай стэзі. Вышэйзгаданае характэрна для ўсяго беларускага спорту, а ня толькі хакею.

Хакейнае ўзбраеньне абыходзіцца бацькам юных хакеістаў прыкладна ў 500 даляраў. У Беларусі гэта могуць дазволіць сабе толькі вельмі багатыя сем’і. Хакей, як і тэніс, стаў элітным, недаступным пераважнай большасьці відам спорту.

Сродкі масавай прапаганды на ўсю моц пераконваюць, што галоўнае – здароўе нацыі. Маўляў, лядовыя палацы дазволяць вялікім масам людзей далучыцца да занятку спортам. Аднак залі для гульнёвых відаў спорту, таньней, іх прапускная здольнасьць значна больш высокая, выдаткі на ўтрыманьне менш, большасьць зь іх у стане працаваць ў рэжыме самаакупляльнасьці.

Але Лукашэнка любіць менавіта хакей, а мы з вамі павінны паважаць выбар прэзыдэнта і аплочваць яго са сваіх уласных кішэняў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: