Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 1011 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Напад на офіс моладзевага аб’яднаньня “Гарт”
11:16, 10/08/2001


 ПАЛIТЫКА 

Аўтарытарны лідэр пазбаўляецца ад канкурэнтаў
11:15, 10/08/2001, «Файнэншыэл Таймс»

На гэтым тыдні сп.Лукашэнка заявіў, што 90% насельніцтва нібы прагаласуе за яго 9 верасьня. Наўрадці яму спатрэбіцца такі непраўдападобны вынік. Праз сем гадоў ягонага прыходу й зьмены Канстытуцыі ў 1996 годзе, якая дазволіла яму засяродзіць уладу ў сваіх руках, ён, верагодна, можа мець любы вынік, які толькі не пажадае. Адклаўшы ў бок галечу, цёмны бок кіраваньня Лукашэнкі ўтрымлівае магутны й жорсткі апарат, які выкарыстоўваецца для ўціску іншадумства. Напрацягу апошніх некалькіх тыдняў уцечка дакумэнтаў і паказаньні перабежчыкаў сьведчылі аб існаваньні дзяржаўнага “эскадрону сьмерці”, першапачаткова створанага для расправы над лідэрамі злачынных груповак, а пасьля і над незадаволенымі рэжымам.

Вобыск у штабе Сямёна Домаша. Канфіскавана ўся дакумэнтацыя й аргтэхніка
11:14, 10/08/2001

Незаконны вобыск у гарадзенскім штабе патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты старшыні гарадзенскай арганізацыі “Ратуша” правялі сёньня ў Гародні супрацоўнікі адзьдзелу па барацьбе з эканамічнай злачыннасьцю. Ня гледзячы на тое, што АБЭЗ ня меў санкцыяў на вобыск у офісе аб’яднаньня “Ратуша”, у штабе Домаша была канфіскаваная дакумэнтацыя, кампутары і ўся аргтэхніка. Супрацоўнікі адзьдзелу па барацьбе з эканамічнай злачыннасьцю не патлумачылі сваіх супрацьпраўных дзеяньняў.

Актывісты руху ЗУБР выклікаюць на допыт старшыню КДБ
11:13, 10/08/2001

Рух супраціву ЗУБР выклікае на допыт старшыню Камітэту дзяржбясьпекі Беларусі Леаніда Ерына. Актывісты ЗУБРа даставілі позву на кватэру кіраўніка КДБ, а таксама адправілі па пошце на месца працы. Старшыні КДБ прапанавана зьявіцца да помніка Фелікса Дзяржынскага на прашпэкце Скарыны а 12.00 13 жніўня. Там зубры хочуць задаць яму пытаньні аб зьніклых у Беларусі вядомых людзях – Юры Захаранку, Віктары Ганчары, Анатолі Красоўскім й Зьміцеры Завадзкім.

Варшаўскі суд адмовіўся ад экстрадыцыі ў Беларусь Леаніда Волка
11:12, 10/08/2001

Варшаўскі акруговы суд адмовіўся ад экстрадыцыі ў Беларусь бізнэсоўца Леаніда Волка, які знаходзіцца зараз у Польшчы. Былы генэральны дырэктар сумеснага беларуска-амэрыканскага прадпрыемства “Метынком” абвінавачваецца ў фінансавых махінацыях. І на гэтай падставе афіцыйны Менск патрабаваў ягонай выдачы. Прычым само абгрунтаваньне судовага рашэньня па сваёй сутнасьці прыніжальнае для беларускай Феміды: бізнэсмэн ня можа быць выдадзены менавіта таму, што ў Беларусі адсутнічае незалежная судовая сыстэма, судзьдзі прызначаюцца на свае пасады й вызваляюцца ад іх асабіста Аляксандрам Лукашэнкам.

Рыхтуюцца першыя баявыя пускі беларуска-расейскага ЗРК "Печора-2"
11:11, 10/08/2001

На расейскім палігоне Капусьцін Яр рыхтуюцца першыя баявыя пускі мадэрнізаванага зенітна-ракетнага корпусу “Печора-2”, створанага расейска-баларускай міждзяржаўнай фінансава-прамысловай групаю “Абарончыя сыстэмы”. Па словах памочніка прэзыдэнта ТАА “Абарончыя сыстэмы” Ігара Мешчана, "Печора-2" – гэта мабільны, высокаэфектоўны зянітны ракетны комплекс, здольны выконваць баявыя задачы ва ўмовах сучаснай вайны.

У Гомельскай вобласьці расплочваюцца натураю
11:10, 10/08/2001, www.praca.by

У некаторых калгасах і саўгасах Гомельскай вобласьці заробак выдаецца натураю, бо запазычанасьць у аграпрамысловым сэктары гэтага рэгіёну складае каля 2 млрд. рублёў. Праўда, абласныя чыноўнікі запэўніваюць, што людзі ўсё ж атрымоўваюць грошы. Намесьнік старшыні камітэту па сельскай гаспадарцы й харчаваньню аблвыканкаму Мікалай Чарныш кажа, што распрацаваны механізм “обналичивания” тавару. Работнік расьпісваецца ў ведамасьці аб тым, што ў якасьці заробку атрымаў зерне, якое гаспадарка цэнтралізавана здае ў нарыхтоўчы пункт. Туды сама паступаюць і ведамасьці з гаспадарак, а пасьля йдуць работнікі, зь якімі нарыхтоўцы й разьлічваюцца жывымі грашыма.

Міжнародная місія назіраньня асуджае перасьлед правабаронцаў у Беларусі
11:09, 10/08/2001

Місія па вывучэньні сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, арганізаваная Міжнароднай федэрацыяй Лігі правоў чалавека й Міжнароднай арганізацыяй супраць катаваньняў наведала з візытам Беларусь у перыяд з 14 па 21 ліпеня 2001 г. і выступіла на Падкамісіі ААН па ўхваленьні й абароне правоў чалавека. Місія назіраньня заявіла пра існаваньне ў Беларусі сур’ёзных перашкодаў для прынцыпу свабоды сходаў. Місіяй былі адзначаныя парушэньні заканадаўства, судовага і адміністратыўнага характару, а таксама правапарушэньні з боку супрацоўнікаў праваахоўчых ворганаў. Ніжэй мы прыводзім сьпіс парушэньняў, адзначаных Місіяй па назіраньню.

Аляксандар Лукашэнка адказвае на пытаньні аб зьніклых палітыках і пра ступень свайго псыхічнага нездароўя
11:08, 10/08/2001

Прэс-канферэнцыю Аляксандра Лукашэнкі, што адбылася ў Менску 8 жніўня, нельга назваць звычайнай. Упершыню за тры гады на яе былі дапушчаныя журналісты недзяржаўных СМІ. Упершыню папярэдне не ўзгадняліся пытаньні, што задаваліся беларускаму лідэру. Падчас гэтай нечаканай сустрэчы Аляксандар Лукашэнка паставіў перад журналістамі адну ўмову: усё ім сказанае павінна быць надрукавана без усялякіх скажэньняў. Мы прапануем вашай увазе два інтэрвію, апублікаваныя сёньня ў дзьвюх незалежных выданьнях: “Белорусской деловой газете” і “Народнай волі”. Журналісты гэтых газэтаў распытвалі Лукашэнку пра розныя рэчы – пра лёс зьніклых палітыкаў і пра стан ягонага псыхічнага здароўя.

Уладзімер Ганчарык абяцае новыя выкрываньні беларускіх уладаў
11:07, 10/08/2001

Прэтэндэнт на пост главы Беларусі, адзіны кандыдат ад шырокай грамадзянскай кааліцыі старшыня ФПБ Уладзімер Ганчарык гатовы абнародаваць новыя “сэнсацыйныя выкрываньні” аб датычнасьці беларускіх уладаў да зьнікненьня апазыцыйных палітыкаў. На прэсавай канферэнцыі ў Віцебску Ганчарык паведаміў, што “ёсьць матэрыялы, якія ў хуткім часе будуць абнародаваныя”, i нагадаў аб абнародваньнi ім раней матэрыялаў, зьвязаных з існаваньнем на Беларусі “эскадронаў сьмерці”, што зьнічтажаў па загаду ўладаў палітычных апанентаў рэжыму.

Гэльсінкскі Камітэт ЗША заклікае ўлады запрасіць назіральнікаў БДІПЧ АБСЭ
11:06, 10/08/2001

Кіраўнікі Гэльсінкскага камітэту ЗША заклікаюць Беларусь даць дазвол назіральнікам АБСЭ прысутнічаць на прэзыдэнцкіх выбарах 9 верасьня 2001. “Адмаўленьне беларускіх уладаў выдаць запрашэньні для БДІПЧ АБСЭ, каб яны змаглі назіраць за прэзыдэнцкімі выбарамі, не абяцае сумленнага працэсу выбараў”, - заявіў старшыня Гэльсінкскага камітэту Бэн Найтхорс Кэмпбэлл.

Бясьсiльле нараджае гвалт
11:05, 10/08/2001

У апошні час сілавыя стуктуры вядуць кампанію па застрашэньні й дыскрэдытацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Разгромлены офіс у Крычаве. За ініцыятыву стварэньня рэгіянальнай КРДС ўзбуджана судовая справа адносна кіраўніка Салігорскай арганізацыі АГП Ларысы Насановіч. Учынены напад на памяшканьне, дзе знаходзіўся штаб мабілізацыйнай кампаніі моладзі АГП. Падвергліся фізычнаму гвалту і псыхічнаму ўціску актывісты ў Салігорску, Крычаве, Менску, Гародні, Дзяржынску, Віцебску. АГП ацэньвае распачатую зачыстку як сплянаваную акцыю, як рэакцыю ўладаў на ініцыянаваную партыяй агульнанацыянальную кампанію “Хочам ведаць праўду”.

Пошукі тэрарыстаў працягваюцца
11:04, 10/08/2001

9 жніўня Слонімскі адзьдзел КДБ выклікаў актывіста ЗУБРа Алеся Масюка. Яму прыслалі позву без указаньня мэты выкліку. Высьветлілася, што слонімскія “гэбісты” шукаюць тэрарыстаў. У КДБ з Алесем Масюком размаўлялі начальнік гарадзкога адзьдзелу КДБ Алег Лаўрэнка й супрацоўнік Камітэту Ігар Рудакоў. У хлопца пыталі, дзе ён знаходзіўся падчас выбуху на тэрыторыі расейскай амбасады ў Менску ў апошні дзень траўня, што ён ведае пра гэты выбух, як адносіцца да палітычнага экстрымізму.

БПСМ адправіць на выбары 250 тысячаў сваіх назіральнікаў?
11:03, 10/08/2001

Звыш 250 тысячаў членаў Беларускага патрыятычнага саюзу моладзі будуць назіральнікамі на выбарах прэзыдэнта рэспублікі. Яны маюць намер прысутнічаць на ўсіх выбарчых участках, паведамілi карэспандэнту БЕЛТА ў моладзевай арганізацыі. Прычым, будуць кантраляваць i ход датэрміновага галасаваньня. Калі ўлічыць, што рэйтынг БПСМ у апошні час вагаецца ў раёне нуля, такая шматлікасьць моладзі, якая ўваходзіць у шэрагі БПСМ не можа не зьдзіўляць. Бо калі верыць гэтай заяве, то атрымоўваецца, што ў назіральнікі ад БПСМ пойдзе кожны саракавы беларус, уключна з дзецьмі й старымі.

Войскі прызваныя адпрацаваць сцэнар міждзяржаўнага ўзброенага канфлікту
11:02, 10/08/2001

Плян надыходзячага комплекснага аператыўна-тактычнага навучаньня “Нёман-2001”, якім будзе кіраваць міністар абароны генэрал-лейтынант Леанід Мальцаў, распрацаваны строга ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі зацьверджанай Лукашэнкам Канцэпцыі нацыянальнай бясьпекі і Ваеннай дактырынай, праэкт якой зараз знаходзіцца ў парлямэнце. У аснове гэтай задумы ляжыць сцэнар аднаго з магчымых варыянтаў узьнікненьня ўзброенага канфлікту паміж двума дзяржавамі. Для апрацоўкі такога варыянту Беларусь будзе ўмоўна падзелена на дзьве дзяржавы – “Чырвоную рэспубліку” і “Сінюю рэспубліку”.

У Магілёўскай вобласьці паліва засталося на два дні
11:01, 10/08/2001

Адна з галоўных праблемаў правядзеньня жніва на тэрыторыі Магілёўскай вобласьці зьяўляецца дэфіцыт паліва. Па дадзеных на 9 верасьня, 206 гаспадарак вобласьці мелі запас паліва менш, чым на два дні. У той самы дзень такіх гаспадарак было 178. Аднак, як сцьвярджжаюць мясцовыя ўлады, з-за недахопу паліва спыненьня палявых працаў на Магілёўшчыне пакуль ня было.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: