Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 1011 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пошукі тэрарыстаў працягваюцца
11:04, 10/08/2001

9 жніўня Слонімскі адзьдзел КДБ выклікаў актывіста ЗУБРа Алеся Масюка. Яму прыслалі позву без указаньня мэты выкліку. Высьветлілася, што слонімскія “гэбісты” шукаюць тэрарыстаў. У КДБ з Алесем Масюком размаўлялі начальнік гарадзкога адзьдзелу КДБ Алег Лаўрэнка й супрацоўнік Камітэту Ігар Рудакоў. У хлопца пыталі, дзе ён знаходзіўся падчас выбуху на тэрыторыі расейскай амбасады ў Менску ў апошні дзень траўня, што ён ведае пра гэты выбух, як адносіцца да палітычнага экстрымізму.

Раней з такой мэтаю ў Слонімскае КДБ выклікалі жыхара вёскі Сялявічы Генрыха Засімовіча, які ўваходзіць у БНФ.

У Гародні на такую тэму супрацоўнікі КДБ дапытвалі журналіста газэты “Пагоня” Паўла Мажэйку. Газэта надрукавала два месяцы таму заяву нейкай “Рады камандзіраў Беларускай нацыянальнай самаабароны”, а таксама крытычны матэрыял наконт міжпарлямэнцкай сэсіі “саюзу” Расеі й Беларусі, што адбылася ў Гародні. У заяве гучала папярэджаньне маскоўскім і менскім дэпутатам.

Гэтыя публікацыі КДБ разглядае ў адным шэрагу з выбухам у расейскай амбасадзе. КДБ цікавілася, ці існуе насамрэч гэтая “Рада камандзіраў”, ці могуць быць у Гародні людзі, здольныя кінуць выбухоўку ў расейскую амбасаду. Журналіст палічыў размову спробаю запужваньня і вярбоўкі. Між іншым, за вышэйзгаданыя публікацыі вабласная пракуратура ўзбудзіла супраць “Пагоні” крымінальную справу.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: