Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 1011 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Бясьсiльле нараджае гвалт
11:05, 10/08/2001

У апошні час сілавыя стуктуры вядуць кампанію па застрашэньні й дыскрэдытацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Разгромлены офіс у Крычаве. За ініцыятыву стварэньня рэгіянальнай КРДС ўзбуджана судовая справа адносна кіраўніка Салігорскай арганізацыі АГП Ларысы Насановіч. Учынены напад на памяшканьне, дзе знаходзіўся штаб мабілізацыйнай кампаніі моладзі АГП. Падвергліся фізычнаму гвалту і псыхічнаму ўціску актывісты ў Салігорску, Крычаве, Менску, Гародні, Дзяржынску, Віцебску. АГП ацэньвае распачатую зачыстку як сплянаваную акцыю, як рэакцыю ўладаў на ініцыянаваную партыяй агульнанацыянальную кампанію “Хочам ведаць праўду”.

На тэлеэкране і ў радыёэфіры йдуць праграмы, накіраваныя на дыскрэдытацыю АГП і ейных лідэраў. 8 жніўня ў Гомлі праваахоўчыя ворганы без санкцыі пракурора спрабавалі пранікнуць у памяшканьне офісу АГП. Быў затрыманы кіраўнік Гомельскай арганізацыі АГП Уладзімер Кацора, адносна якога быў складзены пратакол за “стварэньне перашкодаў дзеяньням міліцыі”. Нейкі час працягвалася асада будынку.

“Гэта спроба прымусіць маўчаць тых, хто адкрыта патрабуе адказу на пытаньнi ДЗЕ Ганчар? ДЗЕ Зхаранка? ДЗЕ Красоўскі? ДЗЕ Завадзкі? ШТО адбылося з Карпенкам? ЧАМУ ў турме Клімаў і Шчукін? - заявіў у сувязі з гэтым лідэр АГП Анатоль Лябедзька. - Бясьсiльле нараджае гвалт, слабасьць правакуе рэспрэсыі, страх – моцнае вылучэньне адрэналіну. Цалкам відавочна, што псыхічнахворая ўлада мае патрэбу ў пасьцельным рэжыме. Дзяржаўныя людзі, будзьце пільнымі! Вас ператвараюць у прыладу правапарушэньняў і злачынстваў. Навошта вам гэта?”

АГП заклікае мясцовыя ворганы ўлады, праваахоўчыя ворганы не праяўляць празьмернае стараньне пры выкананьні загадаў і рашэньняў, якія супярэчаць Кастытуцыі і задароваму сэнсу. “Думайце! – заклікае Лябедзька. – Гэта зусім не балюча. Хамства, хлусьня і гвалт ня маюць бясконцасьці. Калісьці гэта скончваецца. І, магчыма, ужо 9 верасьня”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: