Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 1011 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Гэльсінкскі Камітэт ЗША заклікае ўлады запрасіць назіральнікаў БДІПЧ АБСЭ
11:06, 10/08/2001

Кіраўнікі Гэльсінкскага камітэту ЗША заклікаюць Беларусь даць дазвол назіральнікам АБСЭ прысутнічаць на прэзыдэнцкіх выбарах 9 верасьня 2001. “Адмаўленьне беларускіх уладаў выдаць запрашэньні для БДІПЧ АБСЭ, каб яны змаглі назіраць за прэзыдэнцкімі выбарамі, не абяцае сумленнага працэсу выбараў”, - заявіў старшыня Гэльсінкскага камітэту Бэн Найтхорс Кэмпбэлл.

Доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЭ павінны былі прыбыць у Менск 1 жніўня, каб назіраць за працэсам рэгістрацыі кандыдатаў і фармаваньнем мясцовых выбарчых камісіяў. Стамбульская хартыя АБСЭ абавязвае краіны-удзельніцы запрашаць назіральнікаў БДІПЧ для назіраньня за сваімі выбарамі. БДІПЧ – гэта галоўны інстытут па назіраньню за выбарамі ў Эўропе.

“Да выбараў засталося трохі больш чым чатыры тыдні, і час хутка сыходзіць, - дадаў старшыня Кэмпбэлл. -Адмова ў дазволе на ўезд для назіральнікаў БДІПЧ – гэта адбылося ўпершыню, бо ніколі раней ніводная краіна-удзельніца не перашкаджала назіральнікам БДІПЧ у іхняй працы на выбарах”.

“Забарона назіральнікам БДІПЧ ажыцьцяўляць назіраньне – гэта адкрытая зьнявага гарантыяў, якія былі дадзеныя Беларусьсю, што яна робіць усё магчымае для стварэньня ўмоваў для выбараў, якія адказваюць міжнародным дэмакратычным стандартам, - сказаў сустаршыня камісіі, Крыстафер Х.Сьміт. - Нашае хваляваньне адносна прадвыбарчага клімату ўсё больш расьце. Нас хвалююць таксама паведамленьні пра перасьлед актывістаў і незалежных назіральнікаў, захопе аргтэхнікі ЗША, якую выкарыстоўвалі няўрадавыя арганізацыя і незалежная газэта. Заява Міністэрства юстыцыі на мінулым тыдні папярэджвае пра тое, што публікацыя інфармацыі аб незарэгістраваных партыях, прафсаюзах ці іншых арганізацыях караецца законам, таксама ўнушае апасеньне”.

“Давайце ня будзем суцяшаць сябе ілюзіямі. Калі выбары ў Беларусі ня будуць свабоднымі й сумленнымі, ізаляцыя, на якую асуджае сябе Беларусь, толькі павялічыцца, а адносіны з дэмакратычнымі краінамі, уключна з ЗША, толькі пагоршацца”, - сказаў Сьміт.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: