Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 1011 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міжнародная місія назіраньня асуджае перасьлед правабаронцаў у Беларусі
11:09, 10/08/2001

Місія па вывучэньні сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, арганізаваная Міжнароднай федэрацыяй Лігі правоў чалавека й Міжнароднай арганізацыяй супраць катаваньняў наведала з візытам Беларусь у перыяд з 14 па 21 ліпеня 2001 г. і выступіла на Падкамісіі ААН па ўхваленьні й абароне правоў чалавека. Місія назіраньня заявіла пра існаваньне ў Беларусі сур’ёзных перашкодаў для прынцыпу свабоды сходаў. Місіяй былі адзначаныя парушэньні заканадаўства, судовага і адміністратыўнага характару, а таксама правапарушэньні з боку супрацоўнікаў праваахоўчых ворганаў. Ніжэй мы прыводзім сьпіс парушэньняў, адзначаных Місіяй па назіраньню.

“Стварэньне сеткі НДА кантралюецца асабліва жорсткімі сродкамі. Згодна дэкрэту ад 26 студзеня 1999 г. нават тыя НДА , якія прайшлі рэгістрацыю, павінны прайсьці перарэгістрацыю. Каб падаць заяўку на перарэгістрацыю, НДА павінны прадставіць сэртыфікат, атрыманы ад ворганаў мясцовага кіраваньня, пазначыць мецазнаходжаньне галоўнага офісу арганізацыі й філіяў. Для таго, каб атрымаць такі сэртыфікат, НДА неабходна пераадолець некалькі адміністратыўных перашкодаў. Паколькі плошча, што здаецца ў арэнду, часьцей належыць грамадзкім інстытутат і арганізацыям, улады выкарыстоўвалі гэты факт, каб незаконным чынам падняць кошт на арэнду памяшканьняў для НДА.

Сродкі, на якія існуе арганізацыя, вызначаюцца дэкрэтам №8 ад 12 сакавіка 2001 г, згодна якому вызначаюцца ўмовы для атрыманьня бязвыплатнай фінансавай дапамогі ад замежных дзяржаваў. Дадзены дэкрэт кажа, што дапамога з-за мяжы ня можа быць выкарыстана з прапагандысцкімі мэтамі і для арганізацыі грамадзкіх мерапрыемстваў (маршы, мітынгі, сэмінары і г.д.) палітычнага ці сацыяльнага накірунку.

Арганізацыя мітынгаў і дэманстарцыяў рэгулюецца дэкрэтам №11, датаваным 7 траўня 2001 г. , згодна якому вызначаюцца месца, дата і характар мерапрыемства. Мірныя дэманстрацыі звычайна разганяюцца з дапамогаю сілы, а дэманстранты часта падвяргаюцца зьбіцьцю з боку міліцыі. Скаргі ахвяраў як правіла да ўвагі не прымаюцца. Нааадварот, нярэдка дэманстрантаў і арганізатараў перасьледуюць па абвінавачваньні ў хуліганстве.

Ускладнены пошук, атрыманьне й распаўсюд інфармацыі аб правох чалавека й свабодах у Беларусі. Незаконны арышт Юры Бандажэўскага – сусьветна прызнанага экспэрта ў галіне вывучэньня ядзернай радыяцыі ярка сьведчыць пра гэта. Сп.Бандажэўскі рэктар Гомельскага медычнага інстытута (другі вялікі горад у краіне) быў прыгавораны 18 чэрвеня 2001 г. за хабарніцтва да васьмі гадоў пазбаўленьня свабоды ў калёніі строгага рэжыму. Яго абвінавацілі ў атрыманьні буйных грашовых сумах ад бацькоў студэнтаў інстытута. Намесьнік рэктара – асноўны сьведка абвінавачваньня – абверг дадзеныя ім сьведчаньні. Многія спэцыялісты, уключна з упаўнаважанымі АБСЭ, прыйшлі да высновы, што права Бандажэўскага на непрадузяты суд было парушана. Агульнавядома, што за час сваёй дасьледчай працы Бандажэўскі даказаў благое ўзьдзеяньне наступстваў чарнобыльскай аварыі на здароўе беларускага насельніцтва. Гэтыя вынікі супярэчаць афіцыйнай інфармацыі ўладаў. Больш таго, сп.Бандажэўскі падверг крытыцы нямэтавае выкарыстаньне сродкаў, разьлічаных на правядзеньне дасьледчыцкіх працаў у гэтай сфэры Міністэрствам аховы здароўя.

НДА, прафсаюзы і СМІ падвяргаюцца розным перасьледам і запужваньням: іхнія матэрыялы канфіскоўваюцца, а тэлефоны праслухоўваюцца. У траўні 2001г. менскі офіс Асацыяцыі прававой дапамогі насельніцтву падвергся рабаваньню. Невядомыя злачынцы выкралі канфідэнцыяльныя матэрыялы арганізацыі. Уначы з 7 на 8, былі скрадзеныя кампутарныя вінчэстэры, якія належаць Беларускаму Гэльсінкскаму Камітэту, што ўтрымліваюць сьпісы незалежных назіральнікаў, якія вінны былі адсочваць правядзеньне прэзыдэнцкіх выбараў. Больш таго, няўгодныя НДА падвяргаюцца сыстэматычным і незаконным праверкам.

Прафсаюзы зьяўляюцца адной з галоўных мішэняў для рэпрэсыяў з боку беларускіх уладаў. Пры гэтым выкарыстоўваюцца такія метады як спробы дыскрымінацыі рэгістрацыйных працэдураў, стварэньне прафсаюзных арганізацыяў, падкантрольных Адміністрацыі прэзыдэнта і ўціск на шэраговых служачых.

Шматлікія перашкоды, што ўзьнікаюць на шляху праваабронцаў у іхняй дзейнасьці, зьяўляюцца часткаю наўмыснай стратэгіі з боку ўладаў па кантролі й нейтралізацыі незалежных НДА, прафсаюзаў і СМІ.

Гэтыя парушэньні сталі асабліва частымі ў сувязі з надыходзячымі выбарамі ў верасьні 2001г.

Вышэйзгаданыя факты зьяўляюцца парушэньннем свабоды сходаў, мітынгаў, дэманстрацыяў і самавыказваньня. Гэтыя правы гарантаваныя Ўсеагульнай Дэклярацыяй Правоў Чалавека, Мiжнародным пагадненьнем аб грамадзянскіх і палітычных правох, ратыфікаваным Беларусьсю, Дэклярацыяй аб праваабронцах і Канвенцыяй 387 МОП, што датычыць свабоды сходаў і абароны права на іхнюю арганізацыю, таксама ратыфікаваных Беларусьсю.

Місія назіраньня заклікае вышэйшае кіраўніцтва Беларусі адмяніць дэкрэты, што супярэчаць існуючым прынцыпам і стандартам, у адпаведнасьці з іх асабістымі міжнароднымі й рэгіянальнымі абавязацельствамі. Місія заклікае Рэспубліку Беларусь пакласьці канец перасьледу і мерам пакараньня, якія прымяняюцца адносна праваабаронцаў, і такім чынам забясьпечыць абарону іх калектыўных і індывідуальных правоў”.


Парыж, Жэнева – 6 жніўня 2001г.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: