Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Гомельскай вобласьці расплочваюцца натураю 11:10, 10/08/2001, www.praca.by
У некаторых калгасах і саўгасах Гомельскай вобласьці заробак выдаецца натураю, бо запазычанасьць у аграпрамысловым сэктары гэтага рэгіёну складае каля 2 млрд. рублёў. Праўда, абласныя чыноўнікі запэўніваюць, што людзі ўсё ж атрымоўваюць грошы. Намесьнік старшыні камітэту па сельскай гаспадарцы й харчаваньню аблвыканкаму Мікалай Чарныш кажа, што распрацаваны механізм “обналичивания” тавару. Работнік расьпісваецца ў ведамасьці аб тым, што ў якасьці заробку атрымаў зерне, якое гаспадарка цэнтралізавана здае ў нарыхтоўчы пункт. Туды сама паступаюць і ведамасьці з гаспадарак, а пасьля йдуць работнікі, зь якімі нарыхтоўцы й разьлічваюцца жывымі грашыма.