Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рыхтуюцца першыя баявыя пускі беларуска-расейскага ЗРК "Печора-2" 11:11, 10/08/2001
На расейскім палігоне Капусьцін Яр рыхтуюцца першыя баявыя пускі мадэрнізаванага зенітна-ракетнага корпусу “Печора-2”, створанага расейска-баларускай міждзяржаўнай фінансава-прамысловай групаю “Абарончыя сыстэмы”. Па словах памочніка прэзыдэнта ТАА “Абарончыя сыстэмы” Ігара Мешчана, "Печора-2" – гэта мабільны, высокаэфектоўны зянітны ракетны комплекс, здольны выконваць баявыя задачы ва ўмовах сучаснай вайны.
Як распавёў карэспандэнту БЕЛТА памочнік прэзыдэнта ТАА “Абарончыя сыстэмы” Ігар Мешчан, пускі па мішэнях плянуецца правесьці ў другой палове жніўня.
Над задачаю мадэрнізацыі стацыянарнага комплексу С-125 "Печора" працавалі фірмы ў Польшчы й Расеі. Посьпеху дабілася расейска-беларуская карпарацыя. Пасьпяховыя газадынамічныя выпрабаваньні пускавой устаноўкі "Печора-2" былі праведзеныя на палігоне ў Ленінградзкай вобласьці ў сьнежні мінулага і лютым 2001 года. І вось упершыню комплекс будзе выпрабоўвацца як адзінае цэлае.
Па ацэнках спэцыялістаў, патэнцыйны аб’ём рынку мадэрнізацыі "Печоры" складае звыш 500 комплексаў больш чым у 35 краінах блізкага й далёкага замежжа. Групаю ўжо заключаны кантракт на пастаўку мадэрнізаванага комплексу ў адну з арабскіх краінаў.