Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Актывісты руху ЗУБР выклікаюць на допыт старшыню КДБ 11:13, 10/08/2001
Рух супраціву ЗУБР выклікае на допыт старшыню Камітэту дзяржбясьпекі Беларусі Леаніда Ерына. Актывісты ЗУБРа даставілі позву на кватэру кіраўніка КДБ, а таксама адправілі па пошце на месца працы. Старшыні КДБ прапанавана зьявіцца да помніка Фелікса Дзяржынскага на прашпэкце Скарыны а 12.00 13 жніўня. Там зубры хочуць задаць яму пытаньні аб зьніклых у Беларусі вядомых людзях – Юры Захаранку, Віктары Ганчары, Анатолі Красоўскім й Зьміцеры Завадзкім.