Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 1011 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вобыск у штабе Сямёна Домаша. Канфіскавана ўся дакумэнтацыя й аргтэхніка
11:14, 10/08/2001

Незаконны вобыск у гарадзенскім штабе патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты старшыні гарадзенскай арганізацыі “Ратуша” правялі сёньня ў Гародні супрацоўнікі адзьдзелу па барацьбе з эканамічнай злачыннасьцю. Ня гледзячы на тое, што АБЭЗ ня меў санкцыяў на вобыск у офісе аб’яднаньня “Ратуша”, у штабе Домаша была канфіскаваная дакумэнтацыя, кампутары і ўся аргтэхніка. Супрацоўнікі адзьдзелу па барацьбе з эканамічнай злачыннасьцю не патлумачылі сваіх супрацьпраўных дзеяньняў.

Больш за тое, намесьнік начальніка адзьдзелу па барацьбе з эканамічнай злачыннасьцю Сяргей Буч, які непасрэдна кіраваў вобыскам і канфіскацыяй аргтэхнікі, паводзіў сябе па-хамску і заявіў, “что ничего объяснять не собирается, так как, если он не прав, меня поправит прокуратура». Зразумела, што спадзявацца ў дадзеным выпадку на пракуратуру, якую ўзначальвае блізкі паплечнік Лукашэнкі Віктар Шэйман, не варта...

У сваіх дзеяньнях супрацоўнікі АБЭЗ спасылаліся толькі на дэкрэт №8, які нібыта дазваляе ім рабіць вобыскі ў грамадзкіх арганізацыях і высьветліць іхнія фінансавыя крыніцы існаваньня.

У Гародню тэрмінова выехаў кіраўнік гэтага грамадзкага аб’яднаньня Аляксандар Мілінкевіч. Сам Сямён Домаш знаходзіцца ў Менску. Ён мае намер зьвярнуцца ў Цэнтрвыбаркам з адпаведнаю скаргаю.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: