Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 1011 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аўтарытарны лідэр пазбаўляецца ад канкурэнтаў
11:15, 10/08/2001, «Файнэншыэл Таймс»

На гэтым тыдні сп.Лукашэнка заявіў, што 90% насельніцтва нібы прагаласуе за яго 9 верасьня. Наўрадці яму спатрэбіцца такі непраўдападобны вынік. Праз сем гадоў ягонага прыходу й зьмены Канстытуцыі ў 1996 годзе, якая дазволіла яму засяродзіць уладу ў сваіх руках, ён, верагодна, можа мець любы вынік, які толькі не пажадае. Адклаўшы ў бок галечу, цёмны бок кіраваньня Лукашэнкі ўтрымлівае магутны й жорсткі апарат, які выкарыстоўваецца для ўціску іншадумства. Напрацягу апошніх некалькіх тыдняў уцечка дакумэнтаў і паказаньні перабежчыкаў сьведчылі аб існаваньні дзяржаўнага “эскадрону сьмерці”, першапачаткова створанага для расправы над лідэрамі злачынных груповак, а пасьля і над незадаволенымі рэжымам.

Лукашэнка ня быў проста замешаны ў скандалі. Аднак ён запярэчыў стварэньню незалежнай камісіі й патрабаваньням часова адхіліць ад пасады падазроных чыноўнікаў.

Гэтыя заявы часткова засноўваюцца на дакумэнтах, ананімна атрыманых Уладзімерам Ганчарыкам -лідэрам незалежнай федэрацыі прафсаюзаў краіны. Менавіта ён агучыў інфармацыю.

Ганчарык адзін зь нямногіх у краіне моцных крытыкаў рэжыму. За ягонай сьпіною зьбіраюцца сілы, якія разьлічваюць перамагчы Лукашэнку на выбарах наступнага года. За “адзінай кандыдатурай” Ганчарыка стаяць як мінімум яшчэ пяцёра кандыдатаў.

Ганчарык сказаў, што ён павялічыў меры засьцярогі, але за сваё жыцьцё не хвалюецца. “Я ня думаю, што гэта ў інтарэсах Лукашэнкі. Калі што-небудзь здарыцца са мною, або маёй сям’ей, – сказаў ён у інтэрвію, - занадта шмат людзей абвінавацяць канкрэтна прэзыдэнта ў любым такім нападзе”.

Па словах Ганчарыка, каля 30% выбаршчыкаў падтрымліваюць Лукашэнку. Іншыя 30% цьвёрда будуць галасаваць супраць Лукашэнкі. Астатнія ня вырашылі.

Ён думае, што гэта дае яму шанец на перамогу, аднак толькі калi кааліцыя за ім будзе трымацца разам, і калі ён будзе мець магчымасьць выказвацца. Ён спадзяецца на зьяўленьні хоць на польскіх і расейскіх тэлеканалах, якія карыстаюцца папулярнасьцю ў Беларусі, бо незалежныя газэты падвяргаюцца разнастайным ганеньням, а таксама на інфармацыю для простых людзей праз прафсаюзы.

У гэтым месяцы Ганчарык пераадолеў вялікую бюракратычную перашкоду і здаў 100.000 падцьверджаных подпісаў выбарчай камісіі ў падтрымку свайго вылучэньня кандыдатам. З 22-х мяркуемых кандыдатаў толькі чатыры дасягнулі таго самага.

Калі казаць пра палітыку, то плятформа Ганчарыка дастакова простая. Ён не абяцяе радыкальных эканамічных рэформаў, або карэнных зьменаў у зьнешняй палітыцы. Ён сацыял-дэмакрат, кажа ён сам пра сябе. Ён за зьмешаную эканоміку й дзяржаўную падтрымку людзей. Ён хоча, каб Беларусь была больш блізкай да Эўразьвязу, але ён таксама хоча і блізкіх сувязяў з Расеяй.

Галоўнае, што ён хоча пазбавіцца ад страху й агрэсыі, якія, на ягоную думку, зьяўляюцца асноваю праўленьня Лукашэнкі. “Лукашэнка стварыў сытуацыю, калі ўсе людзі вакол яго – ворагі, – кажа ён. - Усе баяцца. Баяцца бізнэсоўцы. Баяцца міністры”. Ягоная мэта, кажа Ганчарык, “ня проста зьмяніць Лукашэнку, а памяняць сыстэму ўлады ў краіне. Калі гэтага не зрабіць, то зьявіцца новы Лукашэнка”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: