Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
1314 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прадпрыемствам прадаставілі адтэрміноўку для пагашэньня запазычанасьцяў
11:01, 13/08/2001

Урад прадаставіў пяці прадпрыемствам Беларускага дзяржаўнага канцэрну па вытворчасьці й рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасьці адтэрміноўку па пагашэньні запазычанасьці за энэргарэсурсы.

У адпаведнасьці з прынятай пастановай адтэрміноўка да 31 сьнежня 2002 года па пагашэньні ўтворанай на 1 ліпеня гэтага года запазычанасьці прадастаўлена рэспубліканскаму унітарнаму прадпрыемству "Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб`яднанне", арэнднаму вытворча-гандлёваму прадпрыемству "Аршанскі льнокамбінат", рэспубліканскаму унітарнаму вытворчаму прадпрыемству "Крычаўскі завод гумавых вырабаў імя 50-годдзя БССР", ААТ "Пінскае прамыслова-гандлёвае аб`яднанне "Палессе" і ААТ "Віцебскія дываны".

Пагашэньне запазычанасьці павінна будзе праводзіцца з 1 студзеня па 31 сьнежня 2002 года штомесяц роўнымі долямі з улікам каэфіцыэнту зьмены афіцыйнага курсу даляру ЗША, устаноўленага Нацбанкам на дзень плацяжу, да афіцыйнага курсу даляру, устаноўленага НБ на 1 ліпеня 2001 года, без налічэньня пені.

Згодна з урадавай пастановаю, газа- і энергазабясьпечваючым прадпрыемствам, што ўваходзяць у склад Беларускага канцэрну па паліву й газіфікацыі й Беларускага дзяржаўнага энэргетычнага канцэрну, прадастаўлена адтэрміноўка па пагашэньні запазычанасьці за прыродны газ, выкарыстаны для вытворчасьці электрычнай і цеплавой энэргіі, пастаўленай згаданым прадпрыемствам канцэрна лёгкай прамысловасьці; віцебскаму рэспубліканскаму унітарнаму прадпрыемству "Віцебскэнерга" - за прыродны газ, выкарыстаны для вытворчасьці электрычнай энэргіі, адпушчанай арганізацыям канцэрна лёгкай прамысловасьці.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: