Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Улады забаранілі прабег у падтрымку Валеры Шчукіна 11:03, 13/08/2001
Менскі гарвыканкам не дазволіў правядзеньне 13 жніўня прабегу па маршруту "Менск - Жодзіна" у падтрымку праваабаронцы Валеры Шчукіна, які адбывае пакараньне ў жодзінскім сьледчым ізалятары. Па словах лідэра "Маладога фронту" Паўла Севярынца, які падаваў заяўку на правядзеньне акцыі, калi 9 жніўня ў тэлефоннай гутарцы з прадстаўнікамі юрыдычнага адьдзелу Менгарвыканкаму яго запэўнілі, што прабег дазволены, то 10 жніўня яму было паведамлена аб іншым рашэньні.
У гутарцы з арганізатарамі прабегу - Паўлам Севярынцам і Андрэем Саротнікам - намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Міхаіл Пятрушын зазначыў, што гэтае мерапрыемства не дазволена ў сувязі з тым, што арганізатары не прадставілі дазвол ад Менскага аблвыканкаму на яго правядзеньне па тэрыторыі Менскай вобласьці. Аблвыканкам, у сваю чаргу, адхіліў заяўку з прычыны адсутнасьці дазволу Менгарвыканкаму.
Як гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы "Маладога фронту", гэтая арганізацыя раней ужо чатыры разы арганізоўвала такога кшталту прабегі. Яны праходзілі без праблемаў: гарадзкія й абласныя ўлады дамаўляліся паміж сабою. "Але напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў Менгарвыканкам і Менаблвыканкам нечакана "страцілі каардынацыю". Відаць, што наменклятура ў поўным разладзе", - пішуць маладафронтаўцы.
Тым ня менш, "Малады фронт" заяўляе, што акцыя ў падтрымку палітычнага зьняволенага Валеры Шчукіна абавязкова будзе праведзена. Апоўдні 13 жніўня маладафронтаўцы маюць намер перадаць у жодзінскі сьледчы ізалятар перадачу для Шчукіна.