Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
1314 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЦВК нават не разглядае дэклярацыю аб даходах Лукашэнкі
11:10, 13/08/2001

Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў завяршае падрыхтоўку да рэгістрацыі кандыдатаў у прэзыдэнты. Як паведаміў БелаПАН сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазовік, зараз сканчваецца праверка дэклярацыяў аб даходах і маёмасьці патэнцыйных прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкі пост і іхніх сваякоў. У сувязі з гэтым 11 і 13 жніўня ў Цэнтрвыбаркам выклікалі Сямёна Домаша, Уладзімера Ганчарыка й Сяргея Гайдукевіча.

Аднак, па словах сакратара ЦВК, гэта не азначае, што ў дэклярацыях гэтых прэтэндэнтаў выяўленыя нейкія факты ўтойваньня даходаў ці маёмасьці. Як сказаў Лазовік, Цэнтрвыбаркам проста хоча атрымаць яснасьць адносна пытаньняў, што цікавяць яго.

Што да дэклярацыяў, перададзеных ЦВК Аляксандрам Лукашэнкам, то, як сказаў сакратар камісіі, у іх “разглядаць няма чаго”. “Там акрамя менскага матацыкла сына й дому нічога ня лічыцца”, - паведаміў М.Лазовік. Ён ня стаў раскрываць, ці чакаюцца падчас рэгістрацыі кандыдатаў у прэзыдэнты якія-небудзь нечаканасьці. “Няхай інтрыга трошкі пабудзе”, - сказаў сакратар ЦВК.

Нагадаем, што цырымонія рэгістрацыі кандыдатаў у прэзыдэнты адбудзецца заўтра у Палацы Рэспублікі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: