Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
1314 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У выбарчым штабе Лукашэнкі задзейнічана ўся “вертыкаль”
11:12, 13/08/2001

У канцы мінулага тыдня завяршылася праца па фармаваньню рэгіянальных выбарчых штабаў Аляксандра Лукашэнкі. У агуле працаваць на ягоную выбарчую кампанію будуць некалькі тысячаў чалавек. Старшыні аблвыканкамаў зацьвердзілі парадак агітацыйных мерапрыемстваў, створаныя спэцыяльныя агітацыйна-прапагандысцкія групы трох узроўнеў. Самыя галоўныя – абласныя штабы, якія ўзначалілі пераважна намесьнікі старшыняў аблвыканкамаў, адказныя за ідэялягічную працу. Намесьнік старшыні Менскага аблвыканкаму Ўладзімер Дражын на час выбарчай кампаніі Лукашэнкі нават узяў адпачынак за свой кошт, паведамляе “БДГ”.

Аднак даверыцца мясцовым кіраўнікам у поўнай меры прэзыдэнт усё ж такі ня можа. Для каардынацыі выбарчай кампаніі ў кожную вобласьць з цэнтра накіраваныя спэцыяльныя ўпаўнаважаныя. Так, за Менскую вобласьць адказвае дзяржсакратар Савету бясьпекі Урал Латыпаў, за Гарадзенскую – генэральны пракурор Віктар Шэйман. У кожнай вобласьці створана па 5-6 рэгіянальных агітацыйна-прапагандысцкіх групаў, што ўключаюць па 20-25 чалавек. Узначалілі гэтыя групы ў асноўным дэпутаты Палаты прадстаўнікоў або члены Савету Рэспублікі.

Галоўнаю інтрыгаю на сёньня можна лічыць адсутнасьць у дзейнага прэзыдэнта цэнтральнага выбарчага штабу. Прытым, што склад вабласных, рэгіянальных і раённых агітацыйных групаў вызначаны пайменна, імя кіраўніка галоўнага штабу да гэтага часу не названа. Тэарытычна яго мог узначаліць кіраўнік ініцыятыўнай групы прэзыдэнта Мікалай Чаргінец. Верагодна, Лукашэнка разумее, што камандаваць сілавікамі, міністрамі ці губернатарамі ў Мікалая Іванавіча не атрымаецца. Таму ў агітацыйнай кампаніі яму адводзіцца дастаткова сьціплая роля – Чаргінец прызначаны кіраўніком чацьвёртай рэгіянальна агітацыйна-прапагандысцкай групы Менскага раёну. Па ідэі, узначальваць цэнтральны выбарчы штаб павінен глава адміністрацыі прэзыдэнта Міхаіл Мясьніковіч. Але па якойсьці прычыне яму гэтую пасаду Лукашэнка не даверыў.

У той самы час прызначэньне кіраўніком цэнтральнага штабу якога-небудзь іншага (напрыклад, намесьніка Мясьніковіча Ўладзімера Замяталіна) было б занадта яўным сьведчаньнем таго, што Лукашэнка не давярае кіраўніку асабістай адміністрацыі. Калі ў блізкі час Лукашэнка ня здолее знайсці годны выхад з гэтай сытуацыі, кіраваць працай абласных штабаў яму прыйдзецца асабіста.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: