Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Чатыры прэтэндэнты будуць зарэгістраваныя кандыдатамі ў прэзыдэнты Беларусі 11:13, 13/08/2001
Уладзімер Ганчарык, Сяргей Гайдукевіч, Сямён Домаш і Аляксандар Лукашэнка “падлягаюць рэгістрацыі” у якасьці кандыдатаў у прэзыдэнты, бо іхняе вылучэньне праведзена ў адпаведнасьці з законам. Пра гэта заявіла ў інтэрвію “Інтэрфаксу” у панядзелак старшыня Цэнтрвыбаркаму рэспублікі Лідзія Ярмошына. Глава беларускага ЦВК нагадала, што ў падтрымку чатырох прэтэндэнтаў сабрана неабходная колькасьць подпісаў выбаршчыкаў. Акрамя таго, магчымыя кандыдаты прадаставілі дэклярацыі пра свае даходы і маёмасьці, а таксама дэклярацыі сваякоў. Рэгістрацыя кандыдатаў адбудзецца 14 жніўня ў Палацы рэспублікі.