Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
1314 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Формула перамогі ажыцьцяўляецца: Домаш і Ганчарык падпісалі адкрытае пагадненьне
11:14, 13/08/2001

Пасьля доўгага абмеркаваньня, са спазьненьнем на некалькі гадзінаў, за якія, тыя, хто прыйшоў на ўрачыстае падпісаньне пагадненьня паміж адзіным кандыдатам і шырокай грамадзянскай кааліцыяй, літаральна штурмавалі памяшканьне, дзе адбывалася нарада паміж двума патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзыдэнты і прадстаўнікамі палітычных партыяў і рухаў, а актывісты руху ЗУБР скандавалі “Адзінага!”, “Жыве Беларусь!”, урачыстае падпісаньне пагадненьня, нарэшце, адбылося. Галоўным вынікам сёньняшняга дня стала канчатковае рашэньне двух патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты Уладзімера Ганчарыка і Сямёна Домаша ісьці на выбары ўдвух. Пасьля рэгістрацыі Сямён Домаш, як і меркавалася, здымае сваю кандыдатуру на карысьць Уладзімера Ганчарыка, атрымоўваючы назамен гарантыі, што пасьля перамогі на выбарах адзінага кандыдата займае пост прэм’ер-міністра Беларусі.

Пасьля рэгістрацыі Ўладзімера Ганчарыка кандыдатам у прэзыдэнты Сямён Домаш становіцца кіраўніком палітычнага савету штаба адзінага кандыдата.

У выпадку рэгістрацыі толькі аднаго прэтэндэнта ў кандыдаты ўсе ўдзельнікі гэтага пагадненьня аказваюць яму ўсемагчымую падтрымку як адзінаму кандыдату ад шырокай грамадзянскай кааліцыі.

У выпадку стварэньня правячым рэжымам перашкодаў для рэгістрацыі Ганчарыка, аб’яднаны штаб і абодва прэтэндэнты ў кандыдаты, прымаюць усе законныя меры для забесьпячэньня рэгістрацыі адзінага кандыдата, аж да звароту ў міжнародныя арганізацыі й правядзеньня масавых акцыяў пратэсту.

Уладзімер Ганчарык прымае на сябе абавязацельствы ў выпадку выбраньня яго на пост прэзыдэнта сфармаваць урад на чале з Домашам, а таксама ў мінімальныя тэрміны перадаць частку прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў у рамках агульнага працэсу падзелу ўладаў ўраду. Адзіны кандыдат таксама абавязуецца правесьці дэмакратычныя парлямэнцкія выбары. Што да дзяржаўнага ўраду, то адзіны кандыдат абавязуецца гарантаваць ўзнаўленьне дэмакратычнай сыстэмы ўраду ў краіне, заснаванай на прынцыпах падзелу ўладаў, вяршынства закону й парлямэнтарызму, абмежаваньне паўнамоцтваў прэзыдэнта, узнаўленьне функцыяў парлямэнту, пашырэньне паўнамоцтваў і ворганаў мясцовага самакіраваньня, незалежнасьць судовай улады і свабоду СМІ , у тым ліку стварэньне грамадзкага тэлівізыйнага каналу, забясьпечыць выбраньне парлямэнту й мясцовых прадстаўнічых ворганаў ўлады па зьмешанай, прапарцыйнай і мажарытарнай сыстэме й зацьвярджэньне ўраду парлямэнтам.

Гарантаваць аднаўленьне поўнага кантролю парлямэнту й ворганаў мясцовага самакіраваньня за бюджэтамі і іншымі дзяржаўнымі фондамі. Забясьпечыць ўнясеньне зьменаў выбарчага заканадаўства, якое гарантуе фармаваньне выбарчых камісіяў з удзелам палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў, неўмяшальніцтва ворганаў улады ў іхнюю дзейнасьць. Узяць курс на забесьпячэньне дынамічнага разьвіцьця эканомікі, пад’ём жыцьцёвага ўзроўню насельніцтва, гарантаваць безумоўнае выкананьне канстытуцыйных палажэньняў аб суверэнiтэце, незалежнасьці і імкненьні да нейтралітэту. Ажыцьцяўляць эфектоўную зьнешнепалітычную дзейнасьць, асноўным прынцыпам якой зьяўляецца замацаваньне сумленных, узаемавыгадных партнёрскіх зносінаў з Расеяй, Украінаю і іншымі краінамі, забясьпечыць інтэграцыю Беларусі ў агульнаэўрапейскую палітычную, эканамічную прастору. Стварыць спрыяльныя ўмовы для разьвіцьця нацыянальнай культуры, мовы, традыцыяў і прымяненьня нацыянальнай гістарычнай сымболікі беларускага народу.

Лідэры палітычных партыяў, грамадзкіх аб’яднаньняў, грамадзкія палітычныя дзеячы, якія падпісалі гэтае пагадненьне абавязаліся мабілізаваць увесь рэсурс, які ёсьць у іхным распараджэньні, для аказаньня падтрымкі адзінаму кандыдату з мэтаю ягонай перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах і правядзеньню неабходных палітычных і эканамічных пераўтварэньняў.

Пагадненьне падпісалі лідэры Аб’яднанай грамадзянскай партыі, БНФ “Адраджэньне”, Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады, сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада”, Беларускай жаночай партыі “Надзея”, Беларускай партыі працы, Партыі камуністаў Беларускай, руху “За новую Беларусь”, арганізацыя “Рэгіянальная Беларусь” і грамадзянскай ініцыятывы “Хартыя’97”. Пагадненьне таксама падпісалі адзіны кандыдат ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімер Ганчарык, лідэр “Рэгіянальнай Беларусі”, патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты сямён Домаш, экс-прэм’ер-міністар Міхаіл Чыгір, экс-міністар абароны Павал Казлоўскі, лідэр ПКБ Сяргей Калякін, экс-амбасадар у Эстоніі, Латвіі і Фінляндыі Міхаіл Марыніч і лідэр прафсаюзаў АПК Аляксандар Ярашук.

У гэты ж дзень было падпісана пагадненьне паміж адзіным кандыдатам ад шырокай грамадзянскай кааліцыі і прадстаўнікамі 87 маладзёвых арганізацыяў.

“Нашыя кандыдаты зьдзейсьнілі тое, што не ўласьціва наогул зьдзяйсьняць палітычным дзеячам. Гэты шлях быў цяжкім. Я рады, што ў нас шмат людзей, якія ў імя нашай зямлі адмаўляюцца ад амбіцыяў. Я ўпэўнены ў тым, што адзіны кандыдат пры нашай агульнай падтрымцы несумненна атрымае перамогу”, - пракамэнтаваў сёньняшнюю падзею лідэр руху “За новую Беларусь” Васіль Лявонаў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: