Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі ствараюцца войскі тэрытарыяльнай абароны 11:01, 15/08/2001, Утро
Галоўная задача рэфармаваньня беларускай арміі на бліжэйшыя 10 гадоў - стварэньне войскаў тэрытарыяльнай абароны. Як паведаміў журналістам на брыфінгу начальнік аператыўнага ўпраўленьня Галоўнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі Пётр Ціханоўскі, мэтай стварэньня новых фармаваньняў стане забесьпячэньне бясьпекі рэгіёнаў краіны.
Паводле інфармацыі Ціханоўскага, на дадзены момант вызначаюцца раёны сталай дыслякацыі тэрытарыяльных войскаў, а таксама разьмяжоўваюцца функцыі і частак Унутраных войскаў МУС. Каардынацыю тэрытарыяльнай абароны Беларусі возьме на сябе зноў створаны Генэральны штаб Узброеных сілаў, а яе непасрэдным кіраўніком стане Галоўнае камандваньне Cухапутных войскаў.