Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 1516 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Паралельны падлік не дазволіць сфальсыфікаваць вынікі выбараў
11:04, 15/08/2001

У дзень прэзыдэнцкіх выбараў паралельны падлік галасоў адбудзеццца прыкладна на 500 выбарчых вучастках. Пра гэта на прэс-канферэнцыі, якая адбылася 14 жніўня ў Менску, паведамілі ўдзельнікі грамадзянскай ініцыятывы “Незалежнае назіраньне”. Кіраўнік грамадзкага аб’яднаньня “Вясна” Алесь Бяляцкі паведаміў, што колькасьць незалежных назіральнікаў, якія будуць прымаць удзел у назіраньні за выбарамі, расьце і набліжаецца да 15 тысячаў. Яны маюць намер забясьпечыць сумленнасьць і празрыстасьць правядзеньня выбараў на шасьці з паловаю тысячах выбарчых вучастках. “Нашымі назіральнікамі па ўсёй тэрыторыі Беларусі павінна быць закрыта 85-90 адсоткаў вучасткаў. Мы ня ставім якіхсьці рэвалюцыйных задачаў, а працуем у рамках закону аб выбарах”, - сказаў Бяляцкі.

Тым ня менш, па ягоных словах , улады пачалі перасьлед арганізацыяў, якія прымаюць удзел у грамадзянскай ініцыятыве “Незалежнае назіраньне”. Па Беларусі пракацілася хваля вобыскаў і канфіскацыяў кампутараў і іншай аргтэхнікі ў розных грамадзкіх аб’яднаньняў. Такіх вядомых, як “Грамадзянскія ініцыятывы” (Гомель), “Ратуша” (Гародня) і іншых.

На думку А.Беляцкага, улады робяць гэта для таго, каб зашкодзіць арганізацыі назіраньня. А гэта, у сваю чаргу, робіцца з мэтаю схаваць парушэньні і фальсыфікацыі падчас правядзеньня галасаваньня й падліку галасоў. Камэнтары Беларускай тэлевізыі аб незалежным назіраньні сьведчаць або пра некампэтэнтнасьць беларускіх уладаў і праўрадавых журналістаў, або пра сьвядомае скажэньне, лічыць А.Бяляцкі. У гэтай сувязі члены “Незалежнага назіраньня” рыхтуюць правядзеньне “круглага стала” з удзелам спэцыялістаў у галіне сацыялёгіі і статыстыкі. Па гэтым пытаньні плянуецца таксама сустрэча прадстаўнікоў “Незалежнага назіраньня” з членамі Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэферэндумаў.

На прэс-канферэнцыі распавялі пра тэхнялёгію паралельнага падліку галасоў, якая ўпершыню прымянялася ў 1978 годзе і з таго часу прымянялася больш чым у 40 краінах, дзе цалкам апраўдала сябе. Памылкі пры паралельным падліку галасоў не пераўзыходзілi 2 адсоткаў. Па словах старшыні праўленьня Беларускага рэспубліканскага фонду падтрымкі дэмакратычных рэформаў імя Льва Сапегі, кіраўніка праграмы паралельнага падліку Міраслава Кабасы, мэта гэтага мерапрыемства – прадухіленьне фальсыфікацыі вынікаў выбараў і парушэньня выбарчага заканадаўства. “Вопыт паказвае, што асноўныя фальсыфікацыі адбываюцца на стадыі датэрміновага галасаваньня і датэміновага падліку галасоў, пры маніпуляцыях з колькасьцю зарэгістраваных выбаршчыкаў, пры перадачы вынікаў галасаваньня з участкаў у раённыя камісіі”, - лічыць М.Кабаса.

Па ягоным сцьвярджэньні, расрацаваная спэцыяльна для Беларусі сыстэма паралельнага падліку галасоў здольна прадухіліць фальсфікацыі. “Сацыялягічная выбарка дадзеных, што ажыцьцяўляецца на падставе афіцыйнай інфармацыі, адбудзецца прыкладна на 500 вучастках, падабраных з дапамогаю навуковых методык так, каб паказаць рэальную карціну па ўсёй краіне... Напярэдадні выбараў уся сыстэма сацыялягічнай выбаркі будзе перадзена трэцяй асобе , каб пазьбегнуць абвінавачваньня ў адсутнасьці абгрунтаванай сыстэмы паралельнага падліку”, - сказаў М.Кабаса. У выпадку, калі афіцыйныя дадзеныя аб выніках галасаваньня значна не супадуць з дадзенымі паралельнага падліку, яны будуць падвергнутыя сумневам і апратэставаныя ў судзе.

Аб вопыце прымяненьня методыкі паралельнага падліку падчас выбараў ва Ўкраіне распавёў кандыдат сацыялягічных навук, экспэрт па назіраньні за выбарамі Ўладзімер Корабаў. Па ягоных словах, гэтая методыка дазваляе ня проста эфектоўна прадухіляць фальсыфікацыі, але й фармуе грамадзянскую супольнасьць, дае магчымасьць тысячам людзей прымаць удзел у рэалізацыі дэмакратычных працэдураў. “Дзейнасьць па паралельнаму падліку галасоў на Ўкраіне ня выклікала сумневаў ні ва ўладаў, ні ў грамадзкасьці”, - сказаў У.Корабаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: