Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Шчукін можа аказацца ў штрафным ізалятары Жодзінскага СІЗА 11:07, 15/08/2001
За час знаходжаньня ў Жодзінскім сьледчым ізалятары дэпутат Вярхоўнага Савету, журналіст і праваабронца Валеры Шчукін атрымаў тры вымовы за парушэньне правілаў унутранага распарадку – за непадпарадкаваньне супрацоўнікам калёніі, адмову згаліць бараду, напісаньне тэкстаў па начах. Учора, як паведамляе Радыё Свабода, адбыўся выпадак, які літаральна раззлаваў адміністрацыю калёніі – у Шчукіна знайшлі палову ляза. За гэтыя парушэньні, згодна правілам унутранага распарадку, 60-гадовы Валеры Шчукін можа трапіць у штрафны ізалятар.
Там умовы ўтрыманьня значна горшыя: пакаранага пазбаўляюць прагулак, газэтаў. Ён увесь час павінен быць на нагах. А сядзець на нарах толькі ўначы.