Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 1516 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Трэці дзень галадоўкі ў Бабруйску
11:08, 15/08/2001

Вось ужо трэці дзень галадаюць чатыры жыхаркі Бабруйску, якія патрабуюць іх вяртаньня на працоўныя месцы і прадастаўленьня жыльля. Перамовы з камісіяй Камітэту дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласьці не прынесьлі істотных вынікаў. Супрацоўнікі дзяржкантролю прапанавалі ім спыніць галадоўку і дачакацца верасьня, калі, магчыма, будзе разгледжана іхняе пытаньне. Але жанчыны не здаюцца і вось ужо трэці дзень стаяць на плошчы перад выканкамам з патрабаваньнем абараніць іхныя правы. Нягледзячы на пагрозы з боку міліцыі, яны маюць намер галадаць да перамогі.

Рабочая акцыянэрнага таварыства “Фандок” Галіна Гусева заявіла ў інтэрвію Радыё Свабода: “Я ўпэўнена, што галадоўка гэтая не дарэмная. Сілы мне даюць мае дзеці, якіх у мяне пяцёра, іх будучае... І яшчэ тое, што я змагаюся за праўду.”

Гэтая жанчына патрабуе ад адміністрацыі “Фандоку” кватэру, у чарзе на якую ейны муж прастаяў больш за 15 гадоў. Патрабаваньні трох іншых жанчынаў адносяцца да кіраўніцтва бабруйскай філіі Менскага трактарнага заводу. Яго работніца Яніна Аўсянік, якая стаіць на плошчы разам са сваім сынам-інвалідам, чакае жыльля столькі ж часу, колькі і Галіна Гусева.

Былы камендант інтэрнату гэтага прадпрыемства Ева Усьцімчук патрабуе ад прадпрыемства ня толькі кватэры, але і вяртаньня на працоўнае месца. Гэтую ж мэту ставіць перад сабою былы бухгальтар філіі Любоў Санковіч.

Трэба сказаць, што гэтая жанчына патэлефанавала так званаму праваабаронцу, вядучаму праграмы Беларускай тэлевізыі, Яўгену Новікаву і папрасіла дапамогі. Вы кажаце пра парушэньні правоў чалавека за мяжою, заявіла яна, але не зьавяртаеце ўвагі на сытуацыю ў Беларусі. Дапамогі ад яго яна так і не дачакалася. Аднак жанчыны дачакаліся пагрозаў з боку начальніка ленінскага райадзьдзелу міліцыі, які паабяцаў пасадзіць іх за “краты”, калі яны ня спыняць галадоўку.

Учора жанчын падтрымалі ня толькі прадстаўнік Беларускага Гэльсынкскага камітэту, але й мясцовыя зубры. Менавіта яны пастаялі разам з жанчынамі і выказалі ім сваю падтрымку.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: