Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка й Ганчарык будуць выступаць у СМІ ў адны і тыя ж дні 11:12, 15/08/2001
Жэраб’ёўка па разьмеркаваньні эфіранага часу паміж кандыдатамі на пасаду главы дзяржавы Сяргеям Гайдукевічам, Уладзімерам Ганчарыкам, Сямёнам Домашам і Аляксандрам Лукашэнкам адбылася 15 жніўня на паседжаньні Цэнтрвыбаркаму. Удзел у гэтай працэдуры прынялі кіраўнікі іхных выбарчых штабаў. Нагадаем, што згодна пастанове ЦВК, кожны з кандыдатаў мае права на два бясплатных паўгадзiнных выступы па беларускім радыё i два - па БТ. Усе выступы будуць трансьлявацца ў запісы.
У выніку жэраб’ёўкі эфірны час разьмеркаваўся такім чынам, што Ўладзімер Ганчарык і Аляксандар Лукашэнка павінны будуць выступіць па радыё і тэлебачаньні практычна ў адны і тыя ж дні з розьніцаю ў паўгадзіны. Так, Уладзімер Ганчарык выступіць на БТ 22 жніўня з 19.00 да 19.30; 29 жніўня з 19.00 да 19.30. Аляксандар Лукашэнка – 22 жніўня з 18.30 да 19.00; 29 жніўня з 18.30 да 19.00.
Выступ Уладзімера Ганчарыка можна будзе пачуць па радыё 24 жніўня з 8.00 да 8.30 і 31 жніўня з 8.00 да 8.30, Аляксандар Лукашэнка – 24 жніўня 8.30 да 9.00, 30 жніўня з 8.00 да 8.30
Сямён Домаш выступіць на Беларускай тэлевізыі 21 жніўня з 19.00 да 19.30 і 28 жніўня з 19.00 да 19.30, 23 жніўня з 8.00 да 8.30; па радыё - 31 жніўня з 8.30 да 9.00, 31 жніўня з 8.30 да 9.00.
У час паседжаньня Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў давераных асобаў кандыдатаў у прэзыдэнты. У Гайдукевіча i Лукашэнкi іх было па 30 чалавек. Гэта максімальная колькасьць, прадугледжаная Выбарчым кодэксам. Ганчарыка й Домаша - па 28 чалавек. Прозьвішчы давераных асобаў кандыдатаў не называліся.