Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 1516 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Жонкі рэпрэсаваных палітыкаў працягваюць паездкі па Беларусі
11:13, 15/08/2001

14 жніўня ў Брэсьце пабывалі Людміла Карпенка і Ірына Красоўская. Па словах жонкі памерлага пры нявысьветленых абставінах Генадзя Карпенкі Людмілы Карпенкі й жонкі зьніклага бізнэсмэна Анатоля Красоўскага, паездкі па Беларусі праводзяцца з мэтаю “зьвярнуцца да народа, каб ён паразважаў пра тое, што адбываецца”. “Мы лічым сябе сілаю, здольнай аказаць уплыў на людзей. Нас радуе тое, што жанчыны актывізуюцца, аб’ядноўваюцца”, - сказала Людміла Карпенка.

“Мы езьдзілі ў Маскву, Парыж і Вашынгтон, - паведаміла Л.Карпенка.- У ЗША мы прасілі аб стварэньні камісіі па расьсьледаванньні абставінаў выкраданьняў і забойстваў нашых мужоў, а таксама пра тое, каб улады ЗША аказалі ўплыў на ўлады Расеі. Нашыя паездкі не былі дарэмнымі”.

Ірына Красоўская ў сваю чаргу распавяла пра тое, што ёй вядома аб абставінах зьнікненьня мужа: “Анатоль і Віктар Ганчар ехалі ў джыпе, у іх было два тэлефоны. Бясьсьледна яны маглі зьнікнуць толькі ў тым выпадку, калі выкраданьне было сплянаваным. Я нічога ня ведаю пра тое, як расьсьледуюць гэтую справу. Калі мне кажуць пра тое, што ніхто нічога ня ведае і ня бачыў – я ня веру. Я думаю, што пракуратура і КДБ працуюць. Калі Бажэлка й Мацкевіч (былыя генпракурор і кіраўнік КДБ) падыйшлі аж да раскрыцьця злачынства, іх зьмясьцілі. Гэтыя тры гады для нас - жах. Але сядзець і плакаць яшчэ горш, таму што можна звар’яцець”.

Жанчыны распавялі пра тое, што яны думаюць пра сёньняшнюю палітычную сытуацыю ў краіне і пра свае паездкі па Беларусі (сёньня жанчыны сустрэнуцца з жыхарамі Баранавічаў, а пасьля - з жыхарамі Віцебшчыны). “Пры гэтай уладзе мы нічога не даведаемся пра нашых мужоў, - сказала Людміла Карпенка. – Мы ведаем, хто заказчык. Але б хацелася ведаць, хто гэта зрабіў...”

На працягу бліжэйшых двух тыдняў у Брэсьце будзе празодзіць акцыя “Жаночы голас”, падчас якой, як сьцвярджаюць арганізатары, ня будзе агітацыі на карысьць ці супраць якога-небудзь кандыдата ў прэзыдэнты: удзельнікі акцыі будуць раздаваць мінакам лісты жонак зьніклых палітыкаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: