Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Правахоўчыя ворганы канфіскавалі аргтэхніку ў аршанскай незалежнай газэты 11:14, 15/08/2001
Вопіс і канфіскацыя кампутарнай тэхнікі ў рэдакцыі незалежнай газэты “Куцэйна” адбыліся 14 жніўня ў Воршы групаю работнікаў праваааборончых ворганаў горада. У аперацыі прымалі ўдзел намесьнік начальніка Камітэту фінансавых расьсьледаваньняў Генадзь Зьвярковіч і старэйшы іспэктар гэта ж ведамства Аляксандар Грышчанка, а таксама участковы інспэктар Андрэй Вілюгін. Астатнія асобы ў грамадзянскім адмовіліся прадставіцца, нягледзячы на неаднаразовыя просьбы, зробленыя рэдактарам газэты Віктарам Андрэевым, прысутнымі журналістамі й прадстаўнікамі праваабарончых арганізацыяў. Таксама ня былі прадстаўленыя якія-небудзь дакумэнты, што санкцыянуюць уварваньне ў кватэру, дзе разьмяшчаецца рэдакцыя.
Зварот у адзьдзяленьне міліцыі й гарадзкую пракуратуру ніякіх дзеяньняў з боку апошніх не пацягнула. Толькі праз гадзіну пад напорам журналістаў здалёк быў паказаны ласкуток распараджэньня ад 29 ліпеня 2001 года на праверку законнасьці прадпрымальніцкай дзейнасьці Віктара Андэева. Разам з кампутарнай тэхнікаю былі канфіскаваныя усе асобнікі інфармацыйна-прававога бюлетэню “Правы чалавека” і шэсьць нумароў газэты “Куцэйна”.
Перад працэдураю пагрузкі кампутараў у машыну непрадстаўнікам праваахоўчых ворганаў прапанавалі выйсьці. Пры чым з пагрозаю прымянення сілавога ўзьдзеяньня ў выпадку непадпарадкаваньня. Было адзначана, што ў выпадку фатаграфаваньня таго, што адбываецца, фотакамера можа “выпадкова” ўпасьці.
Як заявіў Генадзь Зьвярковіч, кампутары канфіскаваныя да канца правядзеньня праверкі законнасьці прадпрымальніцкай дзейнасьці Віктара Андрэяева. Тэрміны правядзеньня гэтай праверкі ня вызначаныя.
“Па ўсёй Беларусі адбываецца накат уладаў на апазыцыю на начальным этапе выбарчай кампаніі, і дзеяньні праваахоўчых ворганаў гораду Воршы падпарадкаваныя цыркуляру самых вышэйшых інстанцыяў”, - так пракамэнтаваў факт кампутараў старшыня аршанскага рэгіянальнага адзьдзяленьня Беларускага Гэльсінкскага камітэту Васіль Берасьнеў.