Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На радзіме Лукашэнкі ўзбуджана крымінальная справа за ягоную абразу 11:17, 15/08/2001
Крымінальная справа па арт.368 ч.1 была ўзбуджана супраць 5 актывістаў руху супраціву ЗУБР у Шклове. 14 жніўня прыкладна а 6 гадзіне вечара, апрануўшы вусатыя маскі, яны заходзілі ў крамы Шклову. Каля паўгадзіны хлопцы праводзілі прадвыбарчую агітацыю сярод пакупнікоў: абяцалілі ім заробак USD 100, абяцалі зьнізіць кошты й пасадзіць усіх жулікаў, прадпрымальнікаў, а таксама ўсіх тых, хто ня будзе за іх галасаваць.
Прыблізна а 18.30 усе 5 актывістаў руху супраціву ЗУБР, якія прымалі ўдзел у акцыі, былі затрыманыя на выхадзе адной з крамаў. Іх даставілі ў Шклоўскі ГАУС.Двое непаўнагадовых зуброў былі адпушчаныя толькі ў першай гадзіне начы. На паўнагадовых склалі пратаколы па арт.156 КаАП (дробнае хуліганства). Яны правялі ўсю ноч у камеры. А 13 гадзіне 15 жніўня іх павінны былі павезьці ў суд, аднак замест гэтага хлопцам заявілі, што адносна іх узбуджана крымінальная справа за “публічную абразу прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь”.
Такую рэакцыю вар’яцкага рэжыму актывісты руху супраціву ЗУБР лічаць агоніяй, якая сьведчыць пра яго хуткі канец.