Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 1617 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Рэжым выступіў з пагрозамі ў адрас АБСЭ і Дзярждэпу ЗША
11:19, 16/08/2001

“Урад Беларусі асуджае заяву, зробленую Дзярждэпартамэнтам ЗША й шэрагам эўрапейскіх інстытутаў адносна зацікаўленасьці беларускіх уладаў у фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў”, - гаворыцца ў распаўсюджанай у чацьвер заяве МУС Беларусі. “Любое ўмяшальніцтва ва ўнутрыпалітычную сытуацыю Беларусі, - гаворыцца ў заяве, - у перыяд прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі будзе раглядацца як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы з усімі наступствамі, што з гэтага выцякаюць”.

 ПАЛIТЫКА 

Пры далейшым кіраваньні Лукашэнкі Беларусь чакае эмбарга
11:18, 16/08/2001

Былы Надзвычайны й Паўнамоцны пасол у Латвіі, Эстоніі й Фінляндыі Міхаіл Марыніч лічыць, што ў выпадку непрызнаньня Лукашэнкі сваёй паразы на прэзыдэнцкіх выбарах, апазацыі спатрэбіцца ўсяго 3-6 месяцаў, каб адхіліць яго ад улад. Як лічыць сп.Марыніч, гэта стане сьледзтвам эканамічнага эмбарга, якое Захад аб’явіць адносна Беларусі.

Міліцыя наладзіла праверку дзейнасьці праваабрончага цэнтру
11:17, 16/08/2001

Супрацоўнiкi адзьдзелу па барацьбе з эканамiчнай злачыннасьцю пачалi праверку Ваўкавыскага праваабарончага цэнтра "Аслона". Ранiцай 16 жнiўня ў памяшканьнi цэнтру зьявiлiся начальнiк Ваўкавыскага АБЭЗу Яўген Чарняўскi i ягоны супрацоўнiк Вiталь Балтрукевiч. Як паведамiў БелаПАН Мiкола Кавальчук, старшыня праўленьня "Аслоны", супрацоўнiкi АБЭЗу прычыну свайго вiзiту патлумачылi праверкаю наяўнасьцi дакумэнтацыi на тэхнiчнае абсталяваньне, якое знаходзiцца ва ўласнасьцi "Аслоны".

Канфіскавана абсталяваньне рэсурснага цэнтру «Віленшчына»
11:16, 16/08/2001

15 жнiўня супрацоўнiкi АБЭЗу склалi акт канфіскацыі кампутараў з рэсурснага цэнтру "Вiленшчына", якi месьцiцца ў Радунi Воранаўскага раёну. Як паведамiў Вiталь Куплевiч, кiраўнiк "Вiленшчыны", прыблiзна а 21-й гадзiне да яго ў дом прыйшлi тры супрацоўнiкi АБЭЗу, якiя спрабавалi правесьцi вобыск, на што, па словах Вiталя, яны ня мелi пiсьмовага дазволу. Мiлiцыянты знаходзiлiся ў доме да 24 гадзiнаў. В.Куплевiч адмовiўся падпiсаць акт канфіскацыі кампутараў, абгрунтаваўшы гэта тым, што ён складзены не на беларускай мове. Па словах Вiталя, мiлiцыя паводзiла сябе даволi агрэсыўна, аднак яму з дапамогаю iншых супрацоўнiкаў цэнтру ўдалося адстаяць тэхнiку. Вiталь Куплевiч мае намер падаць у пракуратуру скаргу на незаконны вобыск, учынены ў ягоным доме супрацоўнiкамi АБЭЗу.

У Домаша - Рыгор Барадулін, у Лукашэнкі – Міша Фінберг з аркестрам
11:15, 16/08/2001

Сярод паверанных асобаў кандыдатаў у прэзыдэнты нямала вядомых у Беларусі людзей, вучоных, дзеячоў культуры, палітыкаў. Так, па паведамленьні БелаПАН, сярод 28 паверанных асобаў адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад шырокай грамадзянскай кааліцыі прафесар Юры Хадыка, паэт Генадзь Бураўкін, вядомы дыктар Зінаіда Бандарэнка. У Домаша – вядомы кінарэжысэр Юры Хашчавацкі, народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін, бард Віктар Шалкевіч. Сярод найбольш вядомых людзей, якія сталі павераннымі асобамі Аляксандра Лукашэнкі, дэпутат і пісьменьнік Мікалай Чаргінец, былы першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі Ефрэм Сокалаў, дырыжор Міхаіл Фінберг і іншыя.

ЗУБР прыбірае ў Берасьці
11:14, 16/08/2001, ЗУБР

Рух супраціву ЗУБР правялі ў Берасьці шэраг акцыяў пад угульным назовам “ВРЕМЯ УБИРАТЬ!” Першая акцыя прайшла на самым брудным мейсцы ракі Мухавец – насупраць гарадзкога пляжу. Пасеўшы па лодках, зубры пачалі зьбіраць сьмецьце. Брэстаўчане зьдзіўлена назіралі, як малыдыя людзі дастаюць з вады пачакі з-пад цыгарэтаў, плястыкавыя бутэлькі, паперы і іншае сьмецьце. Тое самае яны рабілі і на беразе. Толькі за гадзіну было сабрана 37 пакетаў (па 60 літраў кожны) сьмецьця, якое выкінулі ў сьметніцы.

Вертыкаль арганізавала прыём “ахвяраваньняў” ад прадпрымальнікаў
11:13, 16/08/2001, Brest online

Незвычайныя дамовы заключае Кобрынскі гарвыканкам з прыватнымі прадпрымальнікамі. Па ўмове такой дамовы бізнэсмэны ўносяць ахвяраваньні на ўпарадкаваньне Кобрына ў памеры 15 мінімальных заробкаў, за што атрымліваюць дазвол гандляваць у цэнтры горада, паведамляе “Брэсцкі кур’ер”.

“Звычайны прэзыдэнт” і “Страх” у Менску
11:12, 16/08/2001

Увечары 16 жніўня ў Менску ў рамках фестывалю дакумэнтальнага кіно "Адзіны свет" адбудзецца дэманстрацыя фільмаў беларускіх рэжысэраў Юры Хашчавацкага "Звычайны прэзыдэнт" і Леаніда Міндліна "Страх". Сатырычная стужка Хашчавацкага, створаная ў 1996 годзе, паказвае таталітарны характар рэжыму прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі і ягоны шлях да ўлады. Фільм Міндліна ўзьнік на падставе тэлевізыйных рэпартажаў, створаных у 1997-99 гадах для Сусьветнага агенцтва тэлевізыйных навін. Крытыкі лічаць, што "Страх" - гэта карціна пра сёньняшнюю Беларусь, якая зьяўляецца адмысловай сацыяльна-эканамічнай анамаліяй у цэнтры Эўропы, пра тэхналогіі стварэньня страху, які выкарыстоўваецца для ўтрыманьня ўлады, і пра людзей, якія пераадолелі гэты страх. Жадаючым узяць удзел у праглядзе названых фільмаў прапаноўваецца з 18 да 18.15 сабрацца каля крамы "Глобус" (вул.Валадарскага, 16).

Тэрарыст Каддафі едзе агітаваць за Лукашэнку
11:11, 16/08/2001

Напярэдадні выбараў прэзыдэнта Беларусі Аляксандар Лукашэнка запрасіў ў госьці міжнароднага тэрарыста, які знаходзіцца ў росшуку, лідэра лівійскай рэвалюцыі і негалоснага кіраўніка Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыі, на тэрыторыi якой праходзяць падрыхтоўку тэрарысты, Муамара бен Мухаммэда бэн Хаміда Каддафі. У пачатку 90-х гадоў баявікі Каддафі ўзарвалі амэрыканскі самалёт, у выніку чаго загінула больш за 300 чалавек.

На апошнім дыктатары Эўропы гарыць шкура: апазыцыя аб’ядноўваецца, Расея й ЗША чакаюць
11:10, 16/08/2001, «Вашынгтон Пост»

Месца правядзеньня акцыі трымалася ў сакрэце. Адзінокі страж парадку, здавалася, быў шакіраваны патокам з сотняў маладых людзей, якія пачалі раптам зьяўляцца з падземнага пераходу, як азін апранутыя ў майкі з лягатыпам “Час Выбіраць!”. Аднак міліцыянт не разгубіўся і выклікаў па рацыі падмацаваньне. Праз некалькі хвілінаў на месца прыбылі сілы правапарадку, гатовыя разагнаць прэдэмакратычную акцыю. “Ганьба!” – крыкнула 18-гадовая Алеся Доліна ў чырвонай бэйсболцы ад “Кока-Колы” да здаровага бугая-АМАПаўца. Іншыя падлеткі ў азін голас скандзіравалі “Сьмерць фашызму!”

Назіральнікаў БДІПЧ не пусьцілі ў Беларусь
11:09, 16/08/2001

Ні адзін з назіральнікаў місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека (БДІПЧ) АБСЭ 15 жніўня ня змог атрымаць уязную візу ў Беларусь. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў офісе Бюро ў Варшаве. І гэта пры тым, што 15 жніўня афіцыйныя ўлады Беларусі нарэшце даслалі запрашэньне місіі назіральнікаў прыбыць у Беларусь для назіраньня за маючымі адбыцца прэзыдэнцкімі выбарамі. Атрымаўшы гэты дакумэнт каля 12 гадзінаў дня па варшаўскім часе, назіральнікі адразу ж звярнуліся ў амбасаду Беларусі ў Польшчы з просьбаю, каб ім тэрмінова выдалі ўязныя візы. Аднак у амбасадзе ім адказалі адмоваю і заявілі, што "зрабіць гэта сёньня немагчыма".

На апошнім дыктатары Эўропы гарыць шкура: апазыцыя аб’ядноўваецца, Расея й ЗША чакаюць
11:08, 16/08/2001, «Вашынгтон Пост»

“...Навучаныя негвалтоўнаму супраціву дэманстранты адступілі назад і селі на тратуары з партрэтамі зьніклых апазыцыянэраў. Супрацоўнікі службы бясьпекі пачалі піхаць, біць нагамі тынэйджэраў, пасьля чаго закінулі дваццаць зь іх у міліцэйскі аўтобус. “Так вы ж дзяцей не арыштоўвайце!” – пачуўся крык маладой жанчыны. Ужо зьвяртаючыся да натоўпу, яна закрычала: “Як яны могуць забіраць дзяцей?”. Такая Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, апошняга дыктатара Эўропы пасьля падзеньня рэжыму Слабадана Мілошавіча ў Югаславіі дзесяць месяцаў таму. З набліжэньнем выбараў Лукашэнка сутыкаецца з новымі абвінавачваньнямі ў арганізацыі дзяржаўных эскадронаў сьмерці, дзёрзкімі выступамі моладзі, нязвыкла аб’яднанай апазыцыяй й найбольш хісткім асабістым становішчам за ўсе сем годоў ягонага кіраваньня...” Чытыйце тэкст артыкула з “Вашынгтон Таймс” сёньня на нашым сайце.

Хутка зьявіцца інфармацыя аб эканамічных злачынствах Лукашэнкі
11:07, 16/08/2001

У беларускіх СМІ хутка зьявіцца інфармацыя пра эканамічныя злачынствы, учыненыя Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта 15 жніўня на сустрэчы з журналістамі паведаміў былы пасол Беларусі ў Латвіі, Эстоніі й Фінляндыі Міхаіл Марыніч. “Абавязкова такая інфармацыя будзе” – сказаў ён. Гэтая інфармацыя, па словах Марыніча, будзе тычыцца пытаньняў продажу беларускіх узбраеньняў, у тым ліку ў Чачэнію, стварэньня прэзыдэнцкага фонду і“шэрагу іншых пытаньняў”.

БГК заяўляе пра магчымую фальсыфікацыю вынікаў галасаваньня
11:06, 16/08/2001

Беларускі Гэльсінкскі камітэт, а таксама грамадзяне Гары Паганяйла і Алег Гулак падалі зыскавую заяву ў Вярхоўны Суд да Цэнтрвыбаркаму аб прызнаньні несапраўдным акту дзяржаўнага воргану. На паседжаньні ЦВК ад 8 жніўня ўстаноўленыя формы пратаколаў участковых і тэрытарыяльных выбарчых камісіяў аб выніках галасаваньня па выбарах прэзыдэнта, якія, на думку заявіцеляў, не адпавядаюць патрабаваньням арт.55 Выбарчага кодэксу, парушаюць правы ўдзельнікаў выбарчага працэсу на поўную, адкрытую, праўдзівую перадачу вынікаў галасаваньня і ствараюць умовы для іх магчымай фальсыфікацыі.

Эўрапейскі інстытут правядзе маніторынг беларускіх СМІ
11:05, 16/08/2001

Эўрапейскі інстытут сродкаў масавай інфармацыі будзе ажыцьцяўляць місію маніторынгу СМІ падчас прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Дзейнасьць місіі фінансуецца Эўракамісіяй у рамках “Ініцыятывы за дэмакратыю й правы чалавека”.

Як народны дэпутат Лукашэнка разваліў прафсаюз у адным з саўгасаў
11:04, 16/08/2001, «Беларускі час»

Ці можа сучасны прафсаюз работнікаў агрампрамысловага комплексу абараніць інтарэсы сялянаў? Гэтае пытаньне я сабе не задаваў да таго часу, пакуль ня быў выбраным старшынёй прафсаюзнага камітэту саўгасу “Гарадзец” Шклоўскага раёну, дзе дырэктарам быў – народны дэпутат Рэспублікі Беларусь Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка.

ЗУБР прыбірае надакучлівыя фізіяноміі на вуліцах Магілёву
11:03, 16/08/2001, ЗУБР

Соткі паперак з выяваю Лукашэнкі невядома адкуль узяліся на вуліцах Магілёву раніцай 15 жніўня. Яны былі раскіданыя па тратуарах у цэнтры горада. Гэты непарадак заўважылі людзі ў майках з надпісам “Время убирать” і пачалі зьбіраць гэтыя паперкі. Ім дапамагалі звычайныя мінакі. Акрамя таго да прыбіраньня далучыліся актывісты мясцовых ячэек Маладога фронту й АГП. Сумеснымі намаганьнямі людзі сабралі сьмецьце ў лічаныя хвіліны. Пасьля больш за 100 чалавек сталі ў калёну й прайшлі па цэнтральных вуліцах гораду і скандавалі лёзунгі “Жыве Беларусь” і “Время убирать”. Калёна дайшла да рыначнай плошчы, і там хлопцы спакойна разыйшліся. Толькі пасьля гэтага да цэнтра горада сталі падцягвацца нарады міліцыі. Аднак адзінае, што яны засталі, былі чыстыя вуліцы.

Перарэгістрацыя суб’ектаў гаспадараньня прынесла адныя страты
11:02, 16/08/2001

Эканамічныя страты дзяржавы ад перарэгістрацыі суб’ектаў гаспадараньня ўжо склалі больш за 10 мільёнаў даляраў. Для кожнай асобнай арганізацыі ўпарадкаваньне ўстаноўчых дакумэнтаў ў адпаведнасьці з новымі правіламі ў сярэднім абыйшлося ў 270 тысячаў рублёў. Выдаткі на стратнае мерапрыемства непазьбежна паўплывалі на павелічэньне коштаў на спажывецкім рынку і бязвыплатную згубу 10-ці працоўных дзён.

У Беларусі мадэрнізуюць зьнішчальнікі МіГ –29
11:01, 16/08/2001

На авіярамонтным заводзе ў Баранавічах з удзелам расейскіх спэцыялістаў мадэрнізуюцца першыя два зьнішчальнікі МіГ-29 беларускіх ВПС. Аляксандар Лукашэнка паставіў задачу на начальным этапе мадэрнізаваць чатыры самалёты. На гэта ўжо выдзеленыя сродкі.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: