Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЗУБР прыбірае надакучлівыя фізіяноміі на вуліцах Магілёву 11:03, 16/08/2001, ЗУБР
Соткі паперак з выяваю Лукашэнкі невядома адкуль узяліся на вуліцах Магілёву раніцай 15 жніўня. Яны былі раскіданыя па тратуарах у цэнтры горада. Гэты непарадак заўважылі людзі ў майках з надпісам “Время убирать” і пачалі зьбіраць гэтыя паперкі. Ім дапамагалі звычайныя мінакі. Акрамя таго да прыбіраньня далучыліся актывісты мясцовых ячэек Маладога фронту й АГП. Сумеснымі намаганьнямі людзі сабралі сьмецьце ў лічаныя хвіліны. Пасьля больш за 100 чалавек сталі ў калёну й прайшлі па цэнтральных вуліцах гораду і скандавалі лёзунгі “Жыве Беларусь” і “Время убирать”. Калёна дайшла да рыначнай плошчы, і там хлопцы спакойна разыйшліся. Толькі пасьля гэтага да цэнтра горада сталі падцягвацца нарады міліцыі. Аднак адзінае, што яны засталі, былі чыстыя вуліцы.