Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рух супраціву ЗУБР правялі ў Берасьці шэраг акцыяў пад угульным назовам “ВРЕМЯ УБИРАТЬ!” Першая акцыя прайшла на самым брудным мейсцы ракі Мухавец – насупраць гарадзкога пляжу. Пасеўшы па лодках, зубры пачалі зьбіраць сьмецьце. Брэстаўчане зьдзіўлена назіралі, як малыдыя людзі дастаюць з вады пачакі з-пад цыгарэтаў, плястыкавыя бутэлькі, паперы і іншае сьмецьце. Тое самае яны рабілі і на беразе. Толькі за гадзіну было сабрана 37 пакетаў (па 60 літраў кожны) сьмецьця, якое выкінулі ў сьметніцы.
У той самы дзень зубры пачалі збор подпісаў сярод жыхароў мікрараёну Ковалева пад калектыўным заклікам да гарадзкіх уладаў вырашыць праблему будаўніцтва дарогі па вуліцы Кастрычніцкай рэвалюцыі. За два тыдні было сабрана больш за 800 подпісаў, якія пасьля плянуецца перадаць у гарвыканкам.
13 жніўня зубры вырашылі адмыць гарадзкі фантан па вуліцы Савецкай. Абліцоўка фантану пашкоджана ад няўдалых графіцістаў, аднак камунальныя службы гэтыя надпісы, у адрозьненьні ад зуброўскіх, адмываць не зьбіраюцца. Тады гэтым заняліся зубры, і праз гадзіну гранітны бардзюр ажно блішчэў.
Навядзеньне парадку выклікала станоўчыя эмоцыі ў мінакоў. Зубры тлумачылі, што гэтая акцыя будзе цягнуцца да 9 верасьня – сьмецьце будзе вынесена з усёй краіны.