Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Канфіскавана абсталяваньне рэсурснага цэнтру «Віленшчына» 11:16, 16/08/2001
15 жнiўня супрацоўнiкi АБЭЗу склалi акт канфіскацыі кампутараў з рэсурснага цэнтру "Вiленшчына", якi месьцiцца ў Радунi Воранаўскага раёну. Як паведамiў Вiталь Куплевiч, кiраўнiк "Вiленшчыны", прыблiзна а 21-й гадзiне да яго ў дом прыйшлi тры супрацоўнiкi АБЭЗу, якiя спрабавалi правесьцi вобыск, на што, па словах Вiталя, яны ня мелi пiсьмовага дазволу. Мiлiцыянты знаходзiлiся ў доме да 24 гадзiнаў. В.Куплевiч адмовiўся падпiсаць акт канфіскацыі кампутараў, абгрунтаваўшы гэта тым, што ён складзены не на беларускай мове. Па словах Вiталя, мiлiцыя паводзiла сябе даволi агрэсыўна, аднак яму з дапамогаю iншых супрацоўнiкаў цэнтру ўдалося адстаяць тэхнiку. Вiталь Куплевiч мае намер падаць у пракуратуру скаргу на незаконны вобыск, учынены ў ягоным доме супрацоўнiкамi АБЭЗу.