Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рэжым выступіў з пагрозамі ў адрас АБСЭ і Дзярждэпу ЗША 11:19, 16/08/2001
“Урад Беларусі асуджае заяву, зробленую Дзярждэпартамэнтам ЗША й шэрагам эўрапейскіх інстытутаў адносна зацікаўленасьці беларускіх уладаў у фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў”, - гаворыцца ў распаўсюджанай у чацьвер заяве МУС Беларусі. “Любое ўмяшальніцтва ва ўнутрыпалітычную сытуацыю Беларусі, - гаворыцца ў заяве, - у перыяд прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі будзе раглядацца як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы з усімі наступствамі, што з гэтага выцякаюць”.
У заяве, у прыватнасьці, адзначаецца, што ўлады “сумняваюцца ў аб’ектыўнасьці пазыцыяў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека (БДІПЧ) АБСЭ ў ходзе прэзыдэнцкіх выбараў”.
Падставаю для гэтага рэжым лічыць адмову БДІПЧ прымаць удзел у 2000 годзе ў паўнамаштабным назіраньні за парлямэнцкімі выбарамі ў краіне. “Гэта, тым не менш, не перашкодзіла Бюро вынесьці сумнеўнае заключэньне аб непрызнаньні вынікаў выбараў. Тым самым, - адзначаецца ў заяве, - адхіліўшыся ад назіраньня за выбарамі, бярэ на сябе адказнасьць камэнтаваць іхнія вынікі”.