Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 1718 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
ДВУМ НАБЛЮДАТЕЛЯМ БДИПЧ ОБСЕ ОТКАЗАНО ВО ВЪЕЗДНЫХ ВИЗАХ В БЕЛАРУСЬ
11:12, 17/08/2001

Руководитель миссии наблюдателей Бюро по демократическим институтам и правам человека (БДИПЧ) ОБСЕ за президентскими выборами в Беларуси Хайер Балиан, который во главе группы из пяти экспертов 17 августа прилетел в Минск, выразил свое недоумение по поводу того, что два наблюдателя, которые должны были также прилететь в Минск, не смогли получить въездные визы. Теперь руководство БДИПЧ принимает усилия, чтобы внести ясность в эту проблему - то ли это очередная техническая накладка, то ли осознанный отказ в выдаче виз экспертам бюро.

 ПАЛIТЫКА 

Рэжым перашкаджае распаўсюду інфармацыі аб адзіным кандыдаце
11:11, 17/08/2001

300 тысячаў асобнікаў спэцыяльнага выпуску незалежнай газэты “Наша Свабода”, прысьвечанаму адзінаму кандыдату ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімеру Ганчарыку, былі арыштаваныя сёньня супрацоўнікамі Камітэту фінансавых расьсьледаваньняў і Першамайскага аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.“За час існаваньня газэты было надрукавана больш за 15 спэцвыпускаў і толькі гэты, прысьвечаны адзінаму кандыдату, быў канфіскаваны як раз напярэдадні выбараў”, - заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 выдавец “Нашай Свабоды” Павал Жук.

Налоговая инспекция приступила к тотальной проверке оборудования независимых наблюдателей
11:10, 17/08/2001

Налоговая инспекция Фрунзенского района Минска занялась проверкой хозяйственной деятельности Центрального координационного совета по наблюдению за выборами, входящего в состав гражданской инициативы «Независимое наблюдение». «Независимое наблюдение», как известно, намерена провести параллельный подсчет голосов избирателей на предстоящих президентских выборах Беларуси. Эта инициатива вызвала крайне негативную реакцию со стороны властей – Минюст только вчера объявил ее «незаконной». И вот уже сегодня стало известно, что в результате проверки налоговая инспекция намерена конфисковать часть оборудования входящей в состав «Независимого наблюдения» организации.

У абарону Валеры Шчукіна выступіла Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква
11:09, 17/08/2001

Кіраўніцтва Жодзінскага СІЗА й Камітэт па выкананьні пакараньняў пры МУС Беларусі адмовілі кіраўніку справамі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы пратаіерэю Яну Спасюку сустрэцца з арыштаваным дэпутатам Вярхоўнага Савету, праваабронцам і журналістам Валеры Шчукіным. У сувязі з гэтым Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква выказала рашучы пратэст супраць парушэньня канстытуцыйнага права грамадзянаў на свабоду веравызнаньня і заявіла, што ганеньні супраць вядомага правабаронцы Валеры Шчукіна напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў сьведчыць пра нежаданьне існага рэжыму захоўваць асноўныя правы чалавека.

АРЫШТАВАНЫ НАКЛАД СПЭЦВЫПУСКУ “НАШАЙ СВАБОДЫ” АБ АДЗІНЫМ КАНДЫДАЦЕ
11:08, 17/08/2001

Наклад спэцыяльнага выпуску незалежнай газэты “Наша Свабода” быў арыштаваны супрацоўнікамі аддзелу па барацьбе з эканамічнай злачыннасьцю ў прыватнай друкарні “Мэджык”. Спэцвыпуск быў прысьвечаны адзінаму кандыдату ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімеру Ганчарыку. На дадзены момант у друкарню для разьбіральніцтва выехаў выдавец “Нашай Свабоды” Павал Жук. А 13.45 у выдавецтве “Мэджык” (Кнорына, 50) адбудзецца прэс-канферэнцыя, на якой журналісты змогуць задаць свае пытаньні выдаўцу газэты й супрацоўнікам АБЭЗу.

Улады спазьніліся – ЗУБР не спыніць
11:07, 17/08/2001

Трое служачых унутраных войскаў без тлумачэньня прычынаў і без складаньня пратаколу забралi ўчора ў Менску ў двух актывістак ЗУБРа бе-чырвона-белы сьцяг. Сьцяг міліцыянты знайшлі ў іхняй сумцы, бо на дадзены момант практычна ўсе, хто ходзіць у майках з лягатыпам ЗУБРа, падвяргаецца асабістаму дагляду з боку міліцыі. Група з 30 зуброў патрабавала ад ваеннаслужачых прадставіцца і патлумачыць прычыну канфіскацыі сьцяга. Ваеннаслужачыя заявілі, што ў прадвыбарчы перыяд яны дзейнічаюць не па законах, а па загадах.

Улады спрабуюць дыскрэдытаваць Пагадненьне аб адзіным кандыдаце
11:06, 17/08/2001

Міністэрства юстыцыі Беларусі пасьпяшалася выступіць з заяваю, што намеры кандыдатаў у прэзыдэнты, якія падпісалі Пагадненьне “Аб узаемных абавязацельствах адзінага кандыдата й шырокай грамадзянскай кааліцыі ў перыяд і пасьля выбараў Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь”, нібы супярэчаць Канстытуцыі.

Газэты Адміністрацыі прэзыдэнта падключаюцца да мабілізацыйнай кампаніі апазыцыі
11:05, 17/08/2001

Самая тыражная афіцыйная газэта краіны “Советская Белоруссия”, што належыць Адміністрацыі прэзыдэнта, пачала публікаваць на сваіх старонках макеты, якія заклікаюць выбіраць новую ўладу. Пад шапкай “Час выбару” друкуюцца два фотаздымкі. На чорна-белым здымку жабрак, або чалавек, які пакутуе ад сацыяльна-бытавай неўладкаванасьці. На каляровым здымку – тое, як гэты чалавек будзе жыць пры новай уладзе. Чытачу нібы прапаноўваецца зрабіць выбар паміж старым і новым.

Лукашэнка прыкіпеў душой да калгасу
11:04, 17/08/2001

Аляксандар Лукашэнка заявіў аб недапушчальнасьці правядзеньня ў аграрным сэктары краіны “каких-либо земельных реформ”. Як паведаміў Інтэрфакс, у чацьвер у сваім выступе перад сялянамі Шчучына, Лукашэнка падкрэсьліў, што менавіта буйнагандлёвая вытворчасьць ў бліжэйшай перспэктыве застанецца асноваю аграпрамысловага комплексу Беларусі. "Колхозы и совхозы разгонять не собираюсь", - адзначыў Аляксандар Лукашэнка.

ЦВК пазбавіў Валеры Шчукіна пасьведчаньня паверанай асобы
11:03, 17/08/2001

Цэнтрвыбаркам адмовіўся выдаць пасьведчаньне павераннай асобы кандыдата ў прэзыдэнты Сямёна Домаша, выпісанае на імя Валеры Шчукіна, які адбывае тромесячны арышт у СІЗА УУС Менаблвыканкаму ў Жодзіна.

Міністэрства юстыцыі аб’явіла паралельны падлік галасоў незаконным
11:02, 17/08/2001

У распаўсюджанай 16 жніўня Міністэрствам заяве адзначаецца, што “у апошні час асобныя СМІ паведамляюць аб падрыхтоўцы незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня “Незалежнае назіраньне” да назіраньня за працаю выбарчых камісіяў й паралельнаму падліку галасоў з тым, каб 10 верасьня 2001 года аб’явіць свае вынікі галасаваньня”. У сувязі з гэтым Міністэрства юстыцыі нагадвае, што дзейнасьць асобаў, якія выступаюць ад імя незарэгістраваных грамадзкіх фармаваньняў, зьяўляецца адміністратыўным правапарушэньнем, а “заплянаваная дзейнасьць незалежных назіральнікаў супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь”.

Выбарчыя штабы кандыдатаў аб’ядноўваюцца
11:01, 17/08/2001

Завяршаецца аб’яднаньне выбарчых штабаў кандыдатаў у прэзыдэнты Ўладзімера Ганчарыка й Сямёна Домаша. Нагадаем, што ў адпаведнасьці з падпісаным паміж прэтэндэнтамі на прэзыдэнцкі пост пагадненьнем, Домаш у хуткім часе павінен зьняць сваю кандыдатуру на карысьць адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў Ганчарыка й перадаць свае арганізацыйныя структуры ў ягонае распараджэньне.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: