Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка прыкіпеў душой да калгасу 11:04, 17/08/2001
Аляксандар Лукашэнка заявіў аб недапушчальнасьці правядзеньня ў аграрным сэктары краіны “каких-либо земельных реформ”. Як паведаміў Інтэрфакс, у чацьвер у сваім выступе перад сялянамі Шчучына, Лукашэнка падкрэсьліў, што менавіта буйнагандлёвая вытворчасьць ў бліжэйшай перспэктыве застанецца асноваю аграпрамысловага комплексу Беларусі. "Колхозы и совхозы разгонять не собираюсь", - адзначыў Аляксандар Лукашэнка.