Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Улады спрабуюць дыскрэдытаваць Пагадненьне аб адзіным кандыдаце 11:06, 17/08/2001
Міністэрства юстыцыі Беларусі пасьпяшалася выступіць з заяваю, што намеры кандыдатаў у прэзыдэнты, якія падпісалі Пагадненьне “Аб узаемных абавязацельствах адзінага кандыдата й шырокай грамадзянскай кааліцыі ў перыяд і пасьля выбараў Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь”, нібы супярэчаць Канстытуцыі.
Міністэрства юстыцыі заявіла, што “гарантам” Канстытуцыі зьяўляецца толькі Лукашэнка й толькі ён “прызначае рэспубліканскія рэферэндумы, чарговыя й пазачарговыя выбары ў парлямэнт, распускае палаты”. А кандыдаты, маўляў, пра гэта нават згадваць не павінны. Адсюль, заяўляе Міністэрства юстыцыі, пазыцыя “пагадненьня” адносна дэкляраванай дзейнасьці кандыдытаў ў прэзыдэнты ў частцы забесьпячэньня дэмакратычных парлямэнцкіх выбараў па зьмешанай прапарцыйна-мажарытарнай сыстэме, роспуск “нацыянальнага сходу” й выбары новага парлямэнту, расфарамаваньне ўраду й перадача часткі паўнамоцтваў прэзыдэнта ўраду “цалкам супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”.
Да гэтай заявы Міністэрства юстыцыі дадае “важкі” аргумэнт – пагадненьне заключанае ад імя незарэгістраваных ў Беларусі грамадзкіх фармаваньняў: “За новую Беларусь”, “Рэгіянальная Беларусь”, “Хартыя’97”. Пры гэтым Міністэрства юстыцыі чамусьці не згадвае пра дзесяткі зарэгістраваных палітычных партыяў і пра амаль сотню моладзевых аб’яднаньняў Беларусі, якія падпісалі Пагадненьне “Аб узаемных абавязацельствах адзінага кандыдата й шырокай грамадзянскай кааліцыі ў перыяд й пасьля выбараў Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь".