Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 1718 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улады спазьніліся – ЗУБР не спыніць
11:07, 17/08/2001

Трое служачых унутраных войскаў без тлумачэньня прычынаў і без складаньня пратаколу забралi ўчора ў Менску ў двух актывістак ЗУБРа бе-чырвона-белы сьцяг. Сьцяг міліцыянты знайшлі ў іхняй сумцы, бо на дадзены момант практычна ўсе, хто ходзіць у майках з лягатыпам ЗУБРа, падвяргаецца асабістаму дагляду з боку міліцыі. Група з 30 зуброў патрабавала ад ваеннаслужачых прадставіцца і патлумачыць прычыну канфіскацыі сьцяга. Ваеннаслужачыя заявілі, што ў прадвыбарчы перыяд яны дзейнічаюць не па законах, а па загадах.

Пасьля яны паспрабавалі арыштаваць двух дзяўчат і хлопца, у якіх забралі сьцяг. Пасьля дарэмных спробаў выклікаць машыну, яны вырашылі везьці затрыманых да Цэнтральнага РУУС на грамадзкім транспарце. Да таго часу, як яны прыехалі да райаддзелу, усе 30 зуброў ўжо чакалі іх там. Але затрыманых павялі не ў РУУС, а ў аўтобус унутраных справаў, дзе знаходзіўся камандзір. Ён загадаў адпусьціць арыштаваных.

Аднак у міліцыі ў руках засталася нацыянальная сьвятыня. Зубры неадкладна ахапілі аўтобус у кола і пачалі патрабаваць вяртаньня сьцягу. Калі аўтобус паспрабаваў зьехаць, яны перакрылі дарогу. Аўтобус маргаў фарамі, бурчэў маторам і сыгналіў, але зубры не адступіліся. Ваеннаслужачым нічога не заставалася, як аддаць сьцяг.

Калі ж актывісты ЗУБРа сталі разыходзіцца, ваенныя агоўталіся й паведамілі пра здарэньне ў РУУС. Групу з 15 чалавек неадкладна дагналі 3 міліцэйскія машыны. Супрацоўнікі міліцыі з аўтаматамі, з прычыны, што нібыта непадалёк адбылося рабаваньне, пачалі зрываць з хлопцаў сумкі й патрашыць. Найбольшую актыўнасьць праявіў старшына Мельнікаў і лейтынант Ігнаценя.

Пасьля хлопцаў груба запіхнулі ў машыны, гучна лаючыся, а дзяўчат павялі назад да РУУС пешшу. У адзьдзяленьні хлопцаў абражалі й гвалтоўна абшуквалі. Аляксандры Анджыеўскай маёр міліцыі нанёс аплявуху, схапіў за шыю і пачаў абражаць самым брудным чынам. Калі актывіст ЗУБРа Аляксандар Атрошчанкаў патрабаваў спыніць зьдзекі й адцягнуў дзяўчыну ад маёра яму апранулі кайданкі й некалькі разоў ударылі. Пасьля падыйшоў малодшы сяржант, які зацягнуў кайданкі так, што рукі адразу пасінелі. Зьбіцьцё пасьля гэтага спынілася, але Атрошчанкаў правёў у моцна зацягнутых кайданках, з адчуваньнем страшнай болі, каля гадзіны.

Нягледзячы на позьні час, да РУУС пачалі з’язджацца іншыя зубры. У кожнага зь іх праверылі дакумэнты і адпусьцілі без складаньня пратаколаў. Атрошчанкава, які сядзеў у кайданках, адпусьцілі апошнім і склалі пратакол па арт. 156 КаАП (дробнае хуліганства). Ён мае намер скласьці скаргу ў пракуратуру з патрабаваньнем правесьці дэталёвае расьсьледаваньне абставінаў падзеяў 16 жніўня.

Паводле інфармацыі Радыё Свабода, загады арыштоўваць і абшукваць людзей у майках “Час выбіраць!” аддалі ня толькі ў Менску, але й ва ўсіх вабласных і буйных гарадах Беларусі. Але, нягледзячы на ўціск з боку ўладаў, ЗУБР працягвае сваю дзейнасьць. Тым больш, далёка ня ўся міліцыя гатовая выконваць загад.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: