Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У абарону Валеры Шчукіна выступіла Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква 11:09, 17/08/2001
Кіраўніцтва Жодзінскага СІЗА й Камітэт па выкананьні пакараньняў пры МУС Беларусі адмовілі кіраўніку справамі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы пратаіерэю Яну Спасюку сустрэцца з арыштаваным дэпутатам Вярхоўнага Савету, праваабронцам і журналістам Валеры Шчукіным. У сувязі з гэтым Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква выказала рашучы пратэст супраць парушэньня канстытуцыйнага права грамадзянаў на свабоду веравызнаньня і заявіла, што ганеньні супраць вядомага правабаронцы Валеры Шчукіна напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў сьведчыць пра нежаданьне існага рэжыму захоўваць асноўныя правы чалавека.
Ян Спасюк двойчы – 15 і 10 жніўня наведаў ізалятар, бо яму стала вядома з газэтаў, што Валеры Шчукін хацеў бы сустрэцца са сьвятаром Янам Спасюком для правядзеньня таінства споведзі. Аднак яму адмовілі на той падставе, што гэтаму працівяцца сьвятары Маскоўскага патрыярхату.
Намесьнік начальніка КВЗ пры МУС Вячаслаў Шабанаў 16 жніўня адмовіў сьвятару ў сустрэчы са Шчукіным і заявіў, што Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква зьяўляецца незарэгістраванай, а Валеры Шчукін – перакананы камуніст, атэіст і быцццам бы не жадае сустракацца са сьвятаром.
Шабанаў параіў Яну Спасюку ўзяць даведку Экзархату праваслаўнай царквы Беларусі, што там ня супраць наведваньня Валеры Шчукіна ў сьледчым ізалятары. “Паміж экзархатам і камітэтам па выкананьню пакараньняў існуе пагадненьне, падпісанае Філарэтам і начальнікам камітэту аб тым, што праваслаўная царква зьяўляецца каардынатарам усіх рэлігіяў праз тое, што ў нас 70% праваслаўнага насельніцтва”, - сказаў В.Шабанаў.