Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
2021 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Маці Лукашэнкі спадзяецца, што сын прайграе на выбарах i яны вернуцца ў вёску
11:21, 20/08/2001


 ПАЛIТЫКА 

“Рэпарцёры бяз межаў” назвалі Лукашэнку “ворагам інтэрнэту”
11:20, 20/08/2001

Аляксандар Лукашэнка даўно выдзяляецца сваёй значнай ўвагай да заканадаўства ў галіне высокіх тэхналёгіяў. Так, у Беларусі ледзь не адразу пасьля ЗША быў прыняты закон аб электронным подпісу. Тамсама дзейнічае самае жорсткае заканадаўства ў барацьбе з кампутарнымі злачынствамі ад 6 да 15 гадоў пазбаўленьня волі). Зараз тыя самыя ўлады маюць намер ўвесьці дзяржстандарт, які цягне за сабою абавязковую сэртыфікацыю для ўсіх удзельнікаў рынка інфармацыйных тэхналёгіяў. Падрыхтоўка стандарту пачалася па прадастаўленьні Дзяржаўнага цэнтру бясьпекі інфармацыі пры прэзыдэнце. У выніку – французская правабарончая арганізацыя “Рэпарцёры бяз межаў” у сваёй штогадовай справаздачы “Ворагі Інтэрнэту” надзяліла асаблівую ўвагу “рэжыму Лукашэнкі ў Інтэрнэце”.

Васіль Лявонаў заклікае кіраўнікоў усіх рангаў да няўхільнага захаваньня закону
11:19, 20/08/2001

Былы міністар сельскай гаспадаркі Беларусі, старшыня аргкамітэту грамадзкага руху “За новую Беларусь” Васіль Лявонаў 20 жніўня выступіў са Зваротам да кiраўнiкоў рэспублікі ўсіх узроўняў. У гэтым дакумэнце В.Лявонаў кажа, што ён ведае пра тое, “як іх штурхаюць на крымінальнае злачынства ініцыятары фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў. Уяўляе як ім зараз нялёгка”. Але нават у такой сытуацыі “зьневажаць грамадзянскія прынцыпы, ісьці супраць закону – значыць, рабіць зло сваёй Радзіме, пазбаўляць будучыні нашых дзяцей і ўнукаў”.

Не шкадуюць свайго здароўя агітатары
11:18, 20/08/2001

Створаны Лукашэнкам у сваю падтрымку, падкормлены ім адпаведна Беларускі патрыятычны саюз моладзі перайшоў да другога этапу агітацыйнай акцыі за кандыдата ў прэзыдэнты Лукашэнкі пад лёзунгам “Я за бацьку!”. У рамках акцыі плянуецца арганізацыя лятучых пікетаў з раздачай інфармацыйнай літаратуры, удзелам музычных групаў і выканаўцаў. Гэтымі мерапрыемствамі БПСМ мае намер ахапіць да 9 верасьня 40 гарадоў краіны. Акрамя таго, члены БПСМ праявілі проста неразумную сьмеласьць, калі заплянавалі весьці пакватэрны абход выбаршчыкаў. Не шкадуюць свайго здароўя агітатары, бо ненарокам і пабіць могуць.

Беларускі й кубінскі рэжымы наладжваюць прамыя сувязі
11:17, 20/08/2001

“Міжнапрлямэнцкае супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі пасьпяхова разьвіваецца” – пра гэта старшыня “палаты прадстаўнікоў” Вадзім Папоў заявіў 20 жніўня на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Куба ў Беларусі Феліксам Леонам Карбальо. Папоў таксама падкрэсьліў, што асноўныя пазыцыі Беларусі й Кубы ў пытаньнях палітычнага ладу сучаснага сьвету супадаюць.

На прадпрымальнікаў наехаў дзяржаўны рэкет
11:16, 20/08/2001

На гэтым тыдні некаторыя прыватныя фірмы Гародні атрымалі з адміністрацыі Ленінскага раёну цікавыя паштовыя паведамленьні. Тэкст зьмесьціўся ўсяго на паўстаронкі, але праз сваю незвычайнасьць ніхто яго адразу не зразумеў. Бянтэжыла вельмі дзіўныя абставіны: зыходзячы нумар і дата стаялі на штампе раённай падаткавай інспэкцыі, а ў канцы ліста стаў подпіс главы адміністрацыі Барыса Зялкова. Вось зьмест ліста, які стаў вядомы “БДГ”.

Калгасьнікаў зноў падманулі
11:15, 20/08/2001, www.praca.by

На нядаўняй сэлектарнай нарадзе было заяўлена, што заробак у сельскай гаспадарцы выплачаны цалкам. Ды вось бяда, менавіта пасьля гэтага мерапрыемства ў гомельскі абкам прафсаюзу работнікаў аграпрамысловага комплексу і іншыя інстанцыі пайшлі з раёнаў скаргі. Як высьвятляецца, у некаторых калгасах і саўгасах людзі ня бачаць заробку з красавіка.

Запас гомельскай прадукцыі на складах павялічыўся да 78,5%
11:14, 20/08/2001

Прадукцыя прадпрыемстваў лёгкай прамысловасьці Гомлі ў вялікай колькасьці асядае на складах. Калі на 1 красавіка там асядала 70,6% ад сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасьці прадукцыі, то на 1 ліпеня гэтая лічба павялічылася да 121 адсотка. Аднак на склад працуюць ня толькі гэтыя прадпрыемствы, але й у агуле прамысловы комплекс Гомлі. Як адзначана ў даведцы, падрыхтаванай кіраваньнем эканомікі й рынкавых зносінаў гарвыканкаму, доля запасаў гатовай прадукцыі на складах гомельскіх прадпрыемстваў павялічылася з 54-56 адсоткаў ў першым кварталі да 78,5 адсоткаў у другім.

Расейскія й беларускія войскі СПА правядуць сумесныя навучаньні
11:13, 20/08/2001

Расейскія й беларускія падразьдзяленьні СПА правядуць сумесныя навучаньні па прадухіленьні паветранага налёту з прымяненьнем крылатых ракетаў. Як паведаміў у панядзелак “Інтэрфаксу” намесьнік Галоўнакамандуючага ВПС генэрал-лейтынант Юры Бондыраў, манеўры пройдуць 22 жніўня на 117-ы марскім палігоне Балтыйскага флоту. Там прымуць удзел два зянітных ракетных дывізіёну С-300 войскаў СПА Беларусі й два зянітных ракетных дывізіёна С-300 СПА Балфлоту, якія правядуць баявыя стрэльбы. “Мішэні будуць імітаваць палёт крылатых ракетаў”, - адзначыў генэрал.

Тэатар вулічных дзеяньняў: беларуская апазыцыя падымае шум
11:12, 20/08/2001, Майкл ВАЙНС, Нью-Йорк Таймс

Барысаў, 17 жніўня – непадалёк ад гэтага пабітага часам савецкага горада, сцьвярджаюць не без гонару ягоныя жыхары, партызанскія атрады ненесьлі сакрушальную паразу французскаму дыктатару Напалеону, калі ягоныя войскі вярталіся назад з паходу на Расею. З таго часу прайшло 189 гадоў. Сёньня нас больш цікавіць тое, як змагаюцца мясцовыя партызаны зь іхным дыктатарам – прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкай. Лукашэнка прыйшоў да ўлады шляхам дэмакратычнага галасаваньня ў 1994 годзе і пасьля падоўжыў тэрмін сваіх паўнамоцтваў на два гады шляхам рэферэндуму, які лічаць сфальсiфiкаваным. Ён спрабаваў вярнуць краіну ў савецкую мінуўшчыну і меў у гэтым посьпех. Вынікі былі сапраўды жахлівымі.

Дзяржкамдрук вынес папярэджаньне “Нашай Свабодзе”
11:11, 20/08/2001

Дзяржаўны камітэт па друку вынес 17 жніўня папярэджаньне незалежнай газэце “Наша Свабода”. Старшыня Дзяржкамдруку Міхаіл Падгайны сцьвярджае, што газэта парушыла арт. 32 Закону “Аб друку й іншых сродках масавай інфармацыі”, калі апублікавала ў сваім апошнім спэцвыпуску артыкул “Дыктатара здаюць свае”. Дзяржкамдруку папярэдзіў незалежную газэту, што ў выпадку паўторнага парушэньня дзейнасьць “Нашай Свабоды” будзе спынена на тэрмін да трох месяцаў. Нагадаем, што ў гэты ж дзень увесь наклад спэцвыпуску “Нашай Свабоды”, прысьвечаны адзінаму кандыдату ў прэзыдэнты ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімеру Ганчарыку, быў арыштаваны Камітэтам фінансавых расьсьледаваньняў.

Міжнародная Ліга заклікае Лукашэнку спыніць перасьлед апазыцыйнай прэсы
11:10, 20/08/2001

Міжнародная Ліга Правоў Чалавека, няўрадавая праваабарончая арганізацыя з кансультыўным статусам пры ECOSOC ААН, зьвярнулася зь лістом да Аляксандра Лукашэнкі, зьвяртаючы ягоную ўвагу на нядаўнюю канфіскацыю накладу спэцвыпуску незалежнай “Нашай Свабоды”. Далей тэкст ліста цалкам:

Цэнтрвыбаркам адмовіў кандыдатам у прэзыдэнты ў прамым эфіры
11:08, 20/08/2001

Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў 17 жніўня разгледзела сумесную заяву трох кандыдатаў у прэзыдэнты - Сяргея Гайдукевіча, Уладзімера Ганчарыка й Сямёна Домаша, якія напярэдадні зьвярнуліся ў Цэнтрвыбаркам з просьбаю прыняць рашэньне аб прадастаўленьні ўсім прэтэндэнтам на пасаду кіраўніка дзяржавы прамога тэлевізыйнага эфіру. Сваё патрабаваньне яны матывуюць шэрагам прычынаў, у прыватнасьці, магчымасьцю цэнзуры й скажэньняў запісаных папярэдне выступаў. Яны мяркуюць, што з выступаў можа быць выкінуты тэкст, які зьмяшчае крытыку існага рэжыму.

Улады рыхтуюць правакацыі, накіраваныя на дыскрэдытацыю адзінага кандыдата
11:07, 20/08/2001

Беларускія ўлады рыхтуюць шэраг правакацыяў, скіраваных на дыскрэдытацыю адзінага кандыдата ад шырокай грамадзянскай кааліцыі. Пра гэта Уладзімер Ганчарык заявіў 18 жніўня, выступаючы на пленуме Цэнтральнага камітэту Партыі камуністаў Беларускай. Па словах Ганчарыка, бліжэйшым часам па Беларускай тэлевізыі могуць быць паказаны сюжэты, зь якіх бачна, як выбаршчыкам раздаюцца грошы, нібыта ад ягонага імя. Такім чынам, на думку Ганчарыка, людзям будзе навязвацца думка пра тое, што апазыцыя купляе галасы выбаршчыкаў.

Камуністы падтрымалі адзінага кандыдата ў прэзыдэнты
11:05, 20/08/2001

Партыя камуністаў Беларуская будзе падтрымліваць на прэзыдэнцкіх выбарах адзінага кандыдата ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Уладзімера Ганчарыка. Такое рашэньне прынята 18 жніўня на пленуме ЦК ПКБ. Такім чынам, кіраўніцтва партыі падтрымала рашэньне, раней прынятае ейным лідэрам Сяргеем Калякіным і ўхваленае бюро ЦК.

Уладзімер Ганчарык настойвае на правядзеньні адкрытых тэледэбатаў кандыдатаў у прэзыдэнты
11:04, 20/08/2001

Апазыцыйныя сілы напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў зрабілі тое, чаго ніхто не чакаў, - аб`ядналіся. Пра гэта заявіў у сваім выступе 19 жніўня ў Менску на ўстаноўчым сходзе грамадзкай арганізацыі "За новую Беларусь", адзіны кандыдат на пасаду прэзыдэнта ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Уладзімер Ганчарык.
Паводле словаў Ганчарыка, ужо завяршаецца праца над праграмаю адзінага кандыдата ў прэзыдэнты, у якой будуць дадзены адказы на пытаньні, што хвалююць грамадзтва, і вызначаны крокі ў кірунку незалежнасьці й дэмакратызацыі Беларусі. Ганчарык мяркуе, што перадвыбарная барацьба будзе напружанай і нават небясьпечнай.

АРЦІКЛЬ 19 выказвае пратэст уціску КДБ на незалежную прэсу
11:03, 20/08/2001

АРЦІКЛЬ 19, Сусьветная кампанія за свабоду слова, зьвярнулася з адкрытым лістом да пракурора Гарадзенскай вобласьці Літвінаву, у якім выказала сваю занепакоенасьць ростам колькасьці выпадкаў ушчамленьня свабоды СМІ ў Гародні, выкліканых дзеяньнямі КДБ, а ў асаблівасьці з тымі, якія накіраваныя супраць недзяржаўнай газэты “Пагоня”.

ВГС адмовіў у зыску да Беларускай тэлевізыі
11:02, 20/08/2001

Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі адмовіў ТАА “Відэё інтэрнэшнл”, якое займаецца разьмяшчэньнем рэклямы на расейскім тэлеканале НТБ у зыску да Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Гэта адбылося падчас судовага паседжаньня 17 жніўня.

Другім аператарам сотавай сувязі, верагодна, стане маскоўская кампанія МТС
11:01, 20/08/2001

Пераможцам тэндэру на права стаць другім аператарам сотавай сувязі стандарту GSM у Беларусі Мінсувязі краіны, хутчэй за ўсё, аб’явіць маскоўскую кампанію МТС. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Міністэрстве сувязі Беларусі. Кіраўніцтва Мінсувязі, як арганізатар тэндэру аб’явіла, што прапанаваныя фінансавыя й тарыфныя ўмовы практычна ў аднолькавай ступені выканалі тры канкурсанты – фірмы з Расеі (Масква), Аўстрыі й Саудаўскай Аравіі.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: