Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
2021 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Уладзімер Ганчарык настойвае на правядзеньні адкрытых тэледэбатаў кандыдатаў у прэзыдэнты
11:04, 20/08/2001

Апазыцыйныя сілы напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў зрабілі тое, чаго ніхто не чакаў, - аб`ядналіся. Пра гэта заявіў у сваім выступе 19 жніўня ў Менску на ўстаноўчым сходзе грамадзкай арганізацыі "За новую Беларусь", адзіны кандыдат на пасаду прэзыдэнта ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Уладзімер Ганчарык.
Паводле словаў Ганчарыка, ужо завяршаецца праца над праграмаю адзінага кандыдата ў прэзыдэнты, у якой будуць дадзены адказы на пытаньні, што хвалююць грамадзтва, і вызначаны крокі ў кірунку незалежнасьці й дэмакратызацыі Беларусі. Ганчарык мяркуе, што перадвыбарная барацьба будзе напружанай і нават небясьпечнай.


Ён распавёў пра свае ўражаньні ад паездкі 18 жніўня ў Чэрвенскі раён Менскай вобласьці, пра тое, што цяперашнія ўлады рыхтуюцца да фальсыфікацыі выбараў. Як паведаміў Ганчарык, па аповедах "некаторых сумленных і прыстойных людзей, якія займаюць пэўныя пасады ў кіраўніцтве", выбары літаральна па кожным раёну кантралююцца, акрамя дзяржаўных чыноўнікаў, прадстаўнікамі Савету бясьпекі і іншых сілавых структураў. Іхняя задача – любым коштам не дапусціць, як самі яны гавораць, іншадумства ў раёнах.

Паводле зьвестак Ганчарыка, тэлефонныя размовы кожнага старшыні калгасу, саўгасу або іншага больш-менш адказнага чыноўніка ў раёне праслухоўваюцца і кожны дзень складаюцца справаздачы пра іхныя настроі. Перад "вертыкальлю" зараз пастаўлена задача арганізаваць датэрміновае галасаваньне больш чым 30 адсоткаў насельніцтва правінцыяў. А пераносныя скрыні для галасаваньня ахоўваюць супрацоўнікі міліцыі.

Паводле словаў адзінага кандыдата, такім чынам ствараюцца ўмовы для фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў. "Мы ня можам гэтага дапусціць і павінны пра гэта сказаць усім выбаршчыкам, - сказаў Ганчарык. - Вас нахабна спрабуюць падмануць". Ганчарык заклікаў неадкладна пачынаць канкрэтную працу з выбаршчыкамі. Па яго назіраньнях, адбыліся істотныя зьмены ў свядомасьці беларусаў. Яны цяпер не баяцца, выслухоўваюць розныя меркаваньні і самі робяць высновы.

Ганчарык таксама папярэдзіў, што, паводле ягоных зьвестак, супраць яго й ягонай каманды рыхтуецца шэраг сур`ёзных правакацыяў, а таксама фарміруюцца групы спэцыяльных правакатараў, якія павінны будуць раздаваць ад імя яго штаба розныя ўлёткі экстрэмісцкага зьместу, а таксама грошы нібыта на подкуп выбаршчыкаў. Ён таксама зьвярнуў увагу на тое, што ў дзяржаўных СМІ ідзе непарыўны паток паклёпу ў ягоны адрас, якому ён супрацьстаяць ня можа."Людзі павінны ведаць, што ўсе гэтыя правакацыі раблю не я і ня мой штаб, а ўлады", - сказаў Ганчарык. Ён будзе настойваць на правядзеньні прамых тэлевізыйных дэбатаў з усімі кандыдатамі ў прэзыдэнты.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: