Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Улады рыхтуюць правакацыі, накіраваныя на дыскрэдытацыю адзінага кандыдата 11:07, 20/08/2001
Беларускія ўлады рыхтуюць шэраг правакацыяў, скіраваных на дыскрэдытацыю адзінага кандыдата ад шырокай грамадзянскай кааліцыі. Пра гэта Уладзімер Ганчарык заявіў 18 жніўня, выступаючы на пленуме Цэнтральнага камітэту Партыі камуністаў Беларускай. Па словах Ганчарыка, бліжэйшым часам па Беларускай тэлевізыі могуць быць паказаны сюжэты, зь якіх бачна, як выбаршчыкам раздаюцца грошы, нібыта ад ягонага імя. Такім чынам, на думку Ганчарыка, людзям будзе навязвацца думка пра тое, што апазыцыя купляе галасы выбаршчыкаў.
Ён паведаміў таксама, што на 28 жніўня запланаваны рэзкі рост накладаў дзяржаўных газэтаў. Так, па словах адзінага кандыдата, наклад "Советской Белоруссии" складзе ў гэты дзень 1 мільён асобнікаў, газэты "Звязда" - 400 тысячаў.
Паводле інфармацыі Ганчарыка, прадстаўнікам "вертыкалі" ужо дадзена каманда забясьпечыць падчас датэрміновага галасаваньня (на працягу пяці дзён да даты выбараў - 9 верасьня) яўку выбаршчыкаў ня менш за 30 адсоткаў. Хаця афіцыйна будзе абвешчана, што ў датэрміновым галасаваньні ўзялі ўдзел не больш за 5-7 адсоткаў выбаршчыкаў. Паралельна з гэтым, як паведаміў У.Ганчарык, цяпер у Адміністрацыі прэзыдэнта распрацоўваецца тэхналёгія абвяшчэньня ў выпадку неабходнасьці вынікаў выбараў сфальсыфікаванымі.
Уладзімер Ганчарык выказаў упэўненасьць у тым, што калі дасягнутае з такой цяжкасьцю адзінства апазыцыі захаваецца да выбараў, дэмакратычныя сілы змогуць атрымаць на іх перамогу.