Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
2021 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Калгасьнікаў зноў падманулі
11:15, 20/08/2001, www.praca.by

На нядаўняй сэлектарнай нарадзе было заяўлена, што заробак у сельскай гаспадарцы выплачаны цалкам. Ды вось бяда, менавіта пасьля гэтага мерапрыемства ў гомельскі абкам прафсаюзу работнікаў аграпрамысловага комплексу і іншыя інстанцыі пайшлі з раёнаў скаргі. Як высьвятляецца, у некаторых калгасах і саўгасах людзі ня бачаць заробку з красавіка.

Праверка ў некаторых гаспадарках Петрыкаўскага й Жыткавіцкага раёнаў паказала, што шэраговыя работнікі атрымалі ня грошы, а толькі абяцанкі аб іхняй выплаце. Прычына – у прымяненьні так званай вексэльнай сыстэмы аплаты працы. З работнікам заключаецца дамова, згодна якой заробак будзе выплочвацца ў натуральнай форме. Далей вылічаецца, колькі на заробак за пэўны перыяд прыпадае зерня будучага ўраджаю. Яно здаецца гаспадаркаю на хлебанарыхтоўчае прадпрыемства. Прычым у дакумэнтах пазначаецца, што зерне ад насельніцтва, указваюцца прозьвішчы здатчыкаў. Грошы за яго таксама трапляюць на асобны рахунак, зь якога й павінны выплочвацца работнікамі.

Але гэта ў тэорыі. Вексэльныя дамовы, заключаныя яшчэ ў красавіку з тэрмінам пагашэньня да 1 жніўня, да гэтага часу ня выкананыя. Людзі не атрымалі ні грошай, ні зерня. Але паколькі былі дамовы, якія яны зь вялікім нежаданьнем вымушаныя былі падпісаць, лічылася, што запазычанасьці па заробку няма.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: