Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
2021 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На прадпрымальнікаў наехаў дзяржаўны рэкет
11:16, 20/08/2001

На гэтым тыдні некаторыя прыватныя фірмы Гародні атрымалі з адміністрацыі Ленінскага раёну цікавыя паштовыя паведамленьні. Тэкст зьмесьціўся ўсяго на паўстаронкі, але праз сваю незвычайнасьць ніхто яго адразу не зразумеў. Бянтэжыла вельмі дзіўныя абставіны: зыходзячы нумар і дата стаялі на штампе раённай падаткавай інспэкцыі, а ў канцы ліста стаў подпіс главы адміністрацыі Барыса Зялкова. Вось зьмест ліста, які стаў вядомы “БДГ”.

“Адміністрацыя Ленінскага раёну г.Гародня паведамляе, што выкананьне кансалідаванага бюджэту сёлета складваецца надзвычай напружана. На выкананьне даходнай часткі бюджэту негатыўна сказваецца наяўнасьць прадпрыемстваў, якія дапусьцілі зьніжэньне вытворчасьці й рэалізацыі, выдаткі, запазычанасьць па плацяжах”. Далей аўтары ліста канстатуюць, што ў першыя паўгады фірмы ня маюць запазычынасьці перад бюджэтам, пасьля ...“У другія паўгады гэтага года Вам неабходна заплаціць ...млн.рублёў і нарэшце “Прыміце вычарпляльныя меры па ўплаце указанай сумы”.

“Указаныя сумы” для розных фірмаў розныя, хоць тэкст стандартны. Прадстаўнікі прыватнага бізнэсу зьдзіўлена паціскаюць плячыма: чаго толькі не вырабляла сёньняшняя ўлада, але каб даводзілі плян па здачы падаткаў – такога яшчэ не было. Што выклікала ўказаньне, якое ня мае ніякай юрыдычнай сілы? Кіраўнік адной з фірмаў, які атрымаў ліст, пракамэнтаваў гэта так: “Тое, што з выкананьнем бюджэту справа дрэнь, мы і так ведаем. Усе гэта ведаюць. Але, напэўна, наш раён на фоне астатніх яшчэ горшы. І. Ня ведаючы, што прадпрыняць ў такой сытуацыі, адміністрацыя на чале з Казелкавым такім чынам імітуе бурную дзейнасьць па збору падаткаў”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: