Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Рэпарцёры бяз межаў” назвалі Лукашэнку “ворагам інтэрнэту” 11:20, 20/08/2001
Аляксандар Лукашэнка даўно выдзяляецца сваёй значнай ўвагай да заканадаўства ў галіне высокіх тэхналёгіяў. Так, у Беларусі ледзь не адразу пасьля ЗША быў прыняты закон аб электронным подпісу. Тамсама дзейнічае самае жорсткае заканадаўства ў барацьбе з кампутарнымі злачынствамі ад 6 да 15 гадоў пазбаўленьня волі). Зараз тыя самыя ўлады маюць намер ўвесьці дзяржстандарт, які цягне за сабою абавязковую сэртыфікацыю для ўсіх удзельнікаў рынка інфармацыйных тэхналёгіяў. Падрыхтоўка стандарту пачалася па прадастаўленьні Дзяржаўнага цэнтру бясьпекі інфармацыі пры прэзыдэнце. У выніку – французская правабарончая арганізацыя “Рэпарцёры бяз межаў” у сваёй штогадовай справаздачы “Ворагі Інтэрнэту” надзяліла асаблівую ўвагу “рэжыму Лукашэнкі ў Інтэрнэце”.
“Выказваючыся за разьвіцьцё Інтэрнэту й публікуючы адпаведную праграму, таталітарны рэжым прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі пачаў увядзеньне сыстэмы маніторынгу Інтэрнэту яшчэ ў 1992 годзе”, - гаворыцца ў справаздачы.
“Рэпарцёры бяз межаў” таксама паведамляюць, што апазыцыйныя сайты баяцца, што за імі назіраюць. Па словах журналіста беларускага аддзяленьня радыё “Свабодная Эўропа”, “сакрэтныя службы назіраюць за тым, што адбываецца ў онлайне. Але ня ўмешваюцца, таму што баяцца скандалю”. Беларускія праваабронцы таксама падазраюць, што ўрадавыя струкуры ўстаноўліваюць сыстэмы апаратнай сочкі на мадэмы ў працэсе абавязковай рэгістрацыі, якая цягнецца цэлы тыдзень. Напэўна, размова йдзе аб рэгістрацыі мадэмаў правайдэраў.
Заўважым, аднак, што сыстэмаў татальнага аўтаматычнага маніторынгу, накшталт расейскага СОРМа ці амэрыкансакага Carnivore, у Беларусі не існуе – ва ўсялякім выпадку, па афіцыйных дадзеных. Да й сытуацыя з інтэрнэцізацыяй у Беларусі ня лепшая. Па дадзеных на пачатку 2001 года, толькі каля адной дзесятай адсоткі беларусаў карыстаюцца Інтэрнэтам.