Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Маці Лукашэнкі спадзяецца, што сын прайграе на выбарах i яны вернуцца ў вёску 11:21, 20/08/2001
Падчас наведваньня Гарадзенскай вобласьці Аляксандар Лукашэнка прызнаўся, што ягоная маці спадзяецца, што ён прайграе прэзыдэнцкія выбары і яны змогуць вярнуцца на родную вёску. У размове з сяльчанамі калгасу “Россия”, ён заявіў: "Не при журналистах будет сказано, но моя мать мне говорит: вот пройдут президентские выборы, не изберут тебя - и домой поедем", паведамляе агенцтва Рэйтэр.
Па словах прэзыдэнта, ён вельмі рады, што комплекс “Дразды” знаходзіцца ў лесе. Як паведамяляе Рэйтэр, Лукашэнка заявіў: "Это хорошо, что меня в лесу поселили - в городе я не смог бы жить. И сыновья мои не могут в городе прижиться... Такая у нас, сельчан, душа". Лукашэнка ня толькі заявіў пра сваю блізкасьць да вясковага жыцьця, але й даказваў яе на справе: падчас наведваньня жывёлагадоўчай фермы, ён вызначаў па паху якасьць камбікармоў.