Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Адзіны кандыдат у прэзыдэнты ад шырокай грамадзянскай кааліцыі кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Ўладзімер Ганчарык у выпадку свайго выбраньня мае намер за час першых ста дзён правесьці рэабілітацыю незаконна асуджаных, аднавіць права незаконна звольненых, забараніць вышук і сочку. Пра гэта гаворыцца ў прадвыбарчай праграме кандыдата, перададзенай ў “Інтэрфакс” у аўторак.
Программное выступления кандидата в президенты лидера объединения «Региональная Беларусь» Семена Домаша будет транслироваться сегодня по Белорусскому телевидению в 19.00. Но поскольку кандидаты в президенты в нарушение избирательного законодательства решением Центризбиркома лишены прямого эфира, по телевидению будет показана лишь запись выступления Семена Домаша. С учетом вероятности цензуры и искажений записанного ранее выступления Семена Домаша, мы приводим полный текст его программного выступления.
Кіраўнік тэхналягічнага штабу Ганчарыка Валянціна Палевікова заявіла сёньня на сустрэчы з журналістамі, што афіцыйныя ўлады праслухоўваюць тэлефонныя размовы членаў каманды адзінага кандыдата ад шырокай грамадзянскай кааліцыі. Акрамя таго, спэцслужбы ўсталявалі падслухоўваючыя прыстасаваньні ўнутры будынку Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай, дзе разьмешчаны штаб адзінага кандыдата. У доказ Палевікова прадэманстравала “жучок”, знойдзены ў ейным кабінеце.
Абсталяваньне грамадзкага аб’яднаньня “Беларускі клюб выбаршчыкаў” было канфіскавана сёньня ў Менску супрацоўнікамі Фрунзенскага ўпраўленьня Дзяржаўнага камітэту па фінансавых расьследаваньнях. Не прад’явіўшы ордэра на вобыск ці якіх-небудзь іншых дакумэнтаў, што маглі б падцьвердзіць законнасььць канфіскацыі абсталяваньня, супрацоўнікі камітэту на чале з першым намесьнікам начальніка Камітэту па фінансавых расьсьледаваньнях Міхаілам Храманковым вывезьлі з офісу грамадзкага аб’яднаньня ўсе кампутары й аргтэхніку.Практычна ўсё канфіскаванае абсталяваньне належыла КНГ АБСЭ ў Беларусі.
Напярэдадні сустрэчы адзінага кандыдата ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімера Ганчарыка з выбаршчыкамі Магілёву, намесьніка кіраўніка ягонага штабу па Магілёўскай вобласьці Аляксандра Сілкова выклікалі ў пракуратуру й папярэдзілі, што сустрэча кандыдадата ў прэзыдэнты з выбаршчыкамі на вуліцах Магілёву будзе расцэньвацца як несанкцыянаваны мітынг. Сход “ахоўвала” міліцыя. Вялася аператыўная з’ёмка.
У Салігорску былі затрыманы й дастаўленыя ў міліцыю ўдзельнікі акцыі “Хочам ведаць праўду!”. “Жывы ланцуг” з прыкладна 40 чалавек з партрэтамі Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юры Захаранкі, Зьміцера Завадзкага, а таксама памерлых пры нявысьветленых да канца абставінах Генадзя Карпенку й Анатоля Майсені прастаяла ў цэнтра горада ўсяго 20 хвілінаў. Пасьля гэтага яе абкружылі міліцыянты, якія затрымалі васьмёх удзельнікаў акцыі, у тым ліку двух непаўнагадовых.
“Ці зьбіраецеся Вы галасаваць на прэзыдэнцкіх выбарах датэрмінова ці непасрэдна ў дзень выбараў?” – з такім пытаньнем 14-17 жніўня гэтага года зьвярнуліся да менчукоў прадстаўнікі сацыялягічнай службы “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН. Большасьць – 72 адсоткі з 500 апытаных выбаршчыкаў – сказалі, што будуць галасаваць ў дзень выбараў, а 6 адсоткаў -датэрмінова.
16 экспэртаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека АБСЭ 21 жніўня адпраўляюцца ў рэгіёны Беларусі для ўдзелу ў місіі назіраньня за падрыхтоўкаю й правядзеньнем прэзыдэнцкіх выбараў. Яшчэ 13 назіральнікаў будуць працягваць працу ў менскім офісе місіі. Місія мае намер ацаніць адпаведнасьць працэсу выбараў патрабаваньням Капенгагенскага пагадненьня АБСЭ ад 1990 года і наступных дакумэнтаў, а таксама адпаведнасьць беларускаму заканадаўству.
Савет Міністраў Беларусі прыняў пастанову “Аб ухваленьні праграмаў дапамогі Злучаных Штатаў Амэрыкі, якая прадастаўляецца Рэспубліцы Беларусь”. Дакумэнт распрацаваны ў адпаведнасьці з пагадненьнем паміж урадамі Беларусі і ЗША аб супрацоўніцтве па палягчэньні прадастаўленьня дапамогі, якое было падпісана ў Менску 18 ліпеня 1996 года, перадае БелаПАН. Гэтай пастановаю Савет Міністраў вызначыў сьпіс праграмаў амэрыканскага ўраду, якія маюць права працаваць на тэрыторыі Беларусі.
Выступ кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь лідэра арганізацыі “Рэгіянальная Беларусь” Сямёна Домаша будзе трансьлявацца сёньня а 19.00 на беларускай тэлевізыі. Насуперак інфармацыі, якая прайшла ў беларускіх СМІ, што Сямён Домаш не зьбіраецца заяўляць пра свой намер зьняць сваю кандыдатуру на карысьць адзінага кандыдата ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімера Ганчарыка, лідэр “Рэгіянальнай Беларусі” у сваім выступе па тэлевізыі выканае ўсе раней абмеркаваныя паміж ім і Ўладзімерам Ганчарыкам дамоўленасьці. Мы прыводзім частку выступу Сямёна Домаша, у якім ён заклікае прагаласаваць за кандыдатуру адзінага кандыдата ад шырокай грамадзянскай кааліцыі.
Камітэт па абароне правоў журналістаў, якая знаходзіцца ў Нью-Ёрку незалежная, некамэрцыйная арганізцыя, мэта якога ў абароне свабоды прэсы па усім сьвеце. Далей тэкст ейнай заявы па Беларусі.
Сярод прадстаўнікоў міжнародных арганізацыяў, якім беларускія ўлады адмовілі ў візе, была й Даяна Максі з аддзелу свабоды сродкаў масавай інфармацыі Арганізацыі бясьпекі й супрацоўніцтва ў Эўропе. У інтэрвію Радыё Свабода Даяна Максі назвала магчымую прычыну адмовы ў візе – ейныя погляды на тое, што адбываецца сёньня ў Беларусі. “Напярэдадні выбараў сытуацыя ў вобласьці сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі яшчэ больш пагоршылася. Яна ніколі не была выдатнай. Але тое, што адбываецца зараз наогул непасьціжна”. Тэкст інтэрвію цалкам чытайце на нашым сайце.
Кіраўнік гомельскага гарадзкога выбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Ўладзімера Ганчарыка Руслан Беланаў атрымаў позву для размовы ў вабласное ўпраўленьне Дзяржкамітэту фінансавых расьсьледаваньняў. 17 жніўня Беланаў застаў двух чалавек у штацкім ў офісе штабу, які да гэтага быў ім зачынены на ключ. Візытэры не патлумачылі, як яны трапілі ў памяшканьне, але прапанавалі Беланаву зьявіцца ў панядзелак раніцай для размовы ў вабласное ўпраўленьне Дзяржкамітэту фінансавых расьследаваньняў.
Лідзкая міліцыя стала рэалізоўваць загад УУС Гарадзенскага аблвыканкаму аб праверцы ўсёй кампутарнай тэхнікі мясцовых грамадзкіх арганізацыяў. Пра зьяўленьне такога загаду раней паведамляў БелаПАН. У загадзе называліся прозьвішчы шасьці лідзкіх актывістаў палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, якія ў першую чаргу павінны баць правераныя міліцыяй.
Супрацоўнікі Дзяржкамітэту фінансавых расьследаваньняў 20 жніўня наведалі цэнтральны офіс грамадзкага аб’яднаньня “Беларускі клюб выбаршчыкаў” і забралі ўсе дакумэнты на абсталяваньне, якім карыстаецца гэтае аб’яднаньне.
Адзін з кіраўнікоў выбарчага штабу адзінага кандыдата ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімера Ганчарыка, член кіраўніцтва Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня Віталь Малашка трапіў у аўтамабільную катастрофу.
Першая транша расейскага крэдыту, аб’ём якой 30 мільёнаў даляраў ЗША, прыйшла на Беларусь. Як патлумачыў міністар фінансаў Мікалай Корбут, гэтыя грошы, як і прадугледжана адпаведным пагадненьнем, пойдуць на аплату тавараў, якія атрымоўваюцца з Расейскай федэрацыі. У першую чаргу яны будуць выкарыстоўвацца для разьлікаў за пастаўкі газу й нафты.
Галоўнакамандуючы Ваенна-марскім флотам Расеі Ўладзімер Кураедаў, які прыехаў напярэдадні ў Калінінград, 21 жніўня будзе назіраць за высадкаю марскога дэсанту Балтыйскага флоту й выбраскай паветранага дэсанту. Гэтыя навучаньні пройдуць на марскім узьбярэжжы на палігоне Хмялёўка ў раёне горада Балтыйска. Пра гэта паведамілі ў штабе Балтыйскага флоту.