Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусь трапіла першая транша расейскага крэдыту 11:02, 21/08/2001
Першая транша расейскага крэдыту, аб’ём якой 30 мільёнаў даляраў ЗША, прыйшла на Беларусь. Як патлумачыў міністар фінансаў Мікалай Корбут, гэтыя грошы, як і прадугледжана адпаведным пагадненьнем, пойдуць на аплату тавараў, якія атрымоўваюцца з Расейскай федэрацыі. У першую чаргу яны будуць выкарыстоўвацца для разьлікаў за пастаўкі газу й нафты.
Па словах Мікалая Корбута, крэдыт прадастаўлены на выгодных для Беларусі ўмовах: невысокая адсоткавая стаўка, тэрмін пагашэньня – да 2003 года. Міністар фінансаў таксама паведаміў, што працягваюцца перамовы з расейскім бокам аб прадстаўленьні другой траншы крэдыту ў памеры 70 мільёнаў даляраў ЗША.