Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Яшчэ ў адной арганізацыі канфіскавалі дакумэнты на абсталяваньне 11:04, 21/08/2001
Супрацоўнікі Дзяржкамітэту фінансавых расьследаваньняў 20 жніўня наведалі цэнтральны офіс грамадзкага аб’яднаньня “Беларускі клюб выбаршчыкаў” і забралі ўсе дакумэнты на абсталяваньне, якім карыстаецца гэтае аб’яднаньне.
Такім чынам, атрымалі разьвіцьцё падзеі, якія адбыліся 17 жніўня, калі супрацоўнікі Дзяржкамітэту фінансавых расьследаваньняў наведалі офіс “Беларускага клюбу выбаршчыкаў”, які знаходзіцца на вуліцы Берута ў Менску. У той дзень супрацоўнікі фінансавай міліцыі каля трох гадзінаў праводзілі ў офісе праверку. Складалі акт і пасьля кароткага раьбіральніцтва пакінулі памяшканьне з умоваю, што 20 жніўня ім прадставяць дакумэнты на тэхніку, якая знаходзіцца ў офісе й фінансавую справаздачу аб дзейнасьці арганізацыі.