Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У крымінальнай справе за маляваньне графіці ўсё больш падазроных 11:06, 21/08/2001
Кіраўнік гомельскага гарадзкога выбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Ўладзімера Ганчарыка Руслан Беланаў атрымаў позву для размовы ў вабласное ўпраўленьне Дзяржкамітэту фінансавых расьсьледаваньняў. 17 жніўня Беланаў застаў двух чалавек у штацкім ў офісе штабу, які да гэтага быў ім зачынены на ключ. Візытэры не патлумачылі, як яны трапілі ў памяшканьне, але прапанавалі Беланаву зьявіцца ў панядзелак раніцай для размовы ў вабласное ўпраўленьне Дзяржкамітэту фінансавых расьследаваньняў.
Але, не атрымаўшы за выходныя позвы, Беланаў вырашыў ня йсьці ў Камітэт. Аднак супрацоўнікі ўпраўленьня прывезьлі яму позву дадому, і Беланаў прышоў на сустрэчу.
Як паведаміў БелаПАН сам Руслан Белянаў, сьледчы цікавіўся адкуль у яго мабільны тэлефон, на якія сродкі ён жыве, хто аплочвае кватэру, дзе разьмяшчаецца офіс штабу. Беланаў удакладніў, што гэтыя пытаньні сьледчы задаваў, па ягоных жа словах, у рамках крымінальнае спрвы узбуджанай абланым упраўленьням КДБ па фактах псаваньня сьценаў будынкаў цынічнымі надпісамі (арт.341 КК). Па словах Беланава, ён напісаў тлумачэньне па дазеных пытаньнях і ніякіх іншых папераў не падпісваў.