Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Камітэт па абароне правоў журналістаў асуджае ўціск на свабодныя СМІ 11:08, 21/08/2001
Камітэт па абароне правоў журналістаў, якая знаходзіцца ў Нью-Ёрку незалежная, некамэрцыйная арганізцыя, мэта якога ў абароне свабоды прэсы па усім сьвеце. Далей тэкст ейнай заявы па Беларусі.
БЕЛАРУСЬ: Міліцыя ахоплівае наклад спэцвыпуску незалежнага выданьня (Нью-Ёрк, 20 жніўня, 2001.) – напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 9 верасьня Дзяржаўнага Камітэту па фінансавых расьсьледаваньнях канфіскавалі 400 тысячаў асобнікаў незалежнай газэты “Наша свабода”, што выходзіць тры разы на тыдзень. Згодна мясцовым і міжнародных крыніцам інцыдэнт адбыўся ў пятніцу 17 жніўня.
Спэцвыпуск, прысьвечаны Ўладзімеру Ганчарыку – адзінаму апазыцыйнаму кандыдату, які супрацьстаіць дзейнаму прэзыдэнту Аляксандру Лукашэнку, прадказваў паразу прэзыдэнта на будучых выбарах. Згодна беларускім крыніцам, афіцыйную прычыну арышту накладу не назвалі. Супрацоўнік камітэту толькі зазначыў, што канфіскацыя адбываецца ў сувязі з неадпаведнасьцямі, выяўленымі ў фінансавай дакумэнтацыі друкарні “Мэджык”.
Аднак, галоўны рэдактар “Нашай Свабоды” Павал Жук лічыць, што паколькі ягоная газэта не зьяўлялася ўласнасьцю друкарні міліцыя ня мела ніякага права яе канфіскоўваць. “Гэты вельмі сумнеўны ўчынак накіраваны на тое, каб перашкаджаць працы СМІ падчас выбарчай кампаніі”, - адзначае выканаўчы дырэктар КПЖ Энн Купер: “Падчас правядзеньня выбарчай кампаніі ўсе погляды і ідэі павінны мець права на распаўсюд, а ня толькі афіцыйны пункт гледжаньня”.
Хоць уладамі быў канфіскаваны ўвесь наклад у 480 тысячаў асобнікаў, рэдакцыя “Нашай Свабоды” здолела прытрымаць у сябе 80 тысячаў, якія пасьля былі ўручную раздадзеныя ў Менску.
Гэты арышт быў ня першай сплянаванай акцыяй супраць “Мэджыку”, самай буйной незалежнай друкарні краіны. Летась супрацоўнікі праваахоўчых ворганаў таксама ўварваліся ў офіс друкарні, замарозілі ейныя рахункі, канфіскавалі абсталяваньне коштам у 500 тысячаў даляраў і арыштавалі друкавальныя станкі. Усё гэта было зроблена з адзінаю мэтаю перашкодзіць незалежнай газэце.
Рэжым Лукашэнкі парцягвае перасьлед “Нашай Свабоды”. Сёньня газэта атрымала афіцыйнае папярэджаньне ад Дзяржкамдруку за перадрук артыкула са штодзённай расейскай газэты “Время новостей” пра перасьлед рэжымам Лукашэнкі чыноўнікаў, лаяльна настроеных да апазыцыі. Камітэт папярэдзіў Жука, што наступнае папярэджаньне пацягне за сабою аўтаматычнае закрыцьцё газэты. Згодна Беларускай Асацыяцыі Журналістаў, “Нашу Свабоду” ужо закрывалі за час кіраваньня Лукашэнкам. Акрамя таго урад шматразова адмаўляў ва ўяздных візах журналістам і праваабронцам, якія разьлічвалі дасьдваць сытуацыю з прэсаю на беларусі напярэдадні выбараў 9 верасьня”, - гаворыцца ў заяве Камітэту абароны журналістаў.