Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі могуць працаваць толькі 9 праграмаў ураду ЗША 11:10, 21/08/2001
Савет Міністраў Беларусі прыняў пастанову “Аб ухваленьні праграмаў дапамогі Злучаных Штатаў Амэрыкі, якая прадастаўляецца Рэспубліцы Беларусь”. Дакумэнт распрацаваны ў адпаведнасьці з пагадненьнем паміж урадамі Беларусі і ЗША аб супрацоўніцтве па палягчэньні прадастаўленьня дапамогі, якое было падпісана ў Менску 18 ліпеня 1996 года, перадае БелаПАН. Гэтай пастановаю Савет Міністраў вызначыў сьпіс праграмаў амэрыканскага ўраду, якія маюць права працаваць на тэрыторыі Беларусі.
Гэта праэкты, дзейнасьць якіх арыентавана на дапамогу ў радавым і няўрадавым арганізацыям, беларускім фермерам і прадпрыемствам у сфэры аграбізнэсу. Прыватным кампаніям і прыватным прадпрымальнікам, работнікам сродкаў масавай інфармацыі. У сьпіс увайшлі 9 праграмаў: “Цэнтральна- усходнеэўрапейская прававая ініцыятыва”, - “Валанцёры ў аграбізнэсе”, - Праграма дапамогі “Каўтэрпарт”, - “Разьвіцьцё дробнага й сярэдняга бізнэсу ў Беларусі”, - “Інтэньюз Нэтворк”, - “Айрэкс Прамедыя”, - “Ініцыятыва па сацыяльных дзеньнях і абнаўленьні ў Эўразыі” і Праграма Фонду прадпрымальніцтва для новых незалежных дзяржаваў.